Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: В Доме прессы обсудили современные методы ранней диагностики и профилактики онкологии
Профилактика: 13 ноября ГАИ проведет профилактическое мероприятие «Пешеходный переход - территория дисциплины!»
Профилактика: С 12 по 22 ноября состав ГАИ переведен на усиленный вариант несения службы
Общество: Megatop выпустил первый обувной адвент-календарь к Новому году
Экономика: Витебская область продолжает сохранять положительную динамику финансовых результатов
Чацвёрты сезон у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» выходзіць інтэлектуальная гульня «Я знаю». Школьнікі з розных куточкаў краіны спаборнічаюць у ведах, знаходлівасці, кемлівасці. Сярод вучняў дзявятых класаў вытрымаў адборачныя туры і трапіў на гульню Багдан ВАРОНЬКА з Міёрскай СШ № 2. Юнак заняў другое месца і прайшоў у суперфінал.
- Па праўдзе кажучы, здзівіўся, што мяне выбралі для ўдзелу ў гульні. Інтэлектуальнымі спаборніцтвамі не захапляюся. Каб напярэдадні патрэніравацца, запісаўся ў гурток «Што? Дзе? Калі?» у раённым Цэнтры дзяцей і моладзі, – расказвае юнак. – Ехаў проста паўдзельнічаць, ніякіх мэт сабе не ставіў. Калі дайшоў да трэцяга тура, з’явіліся азарт і жаданне перамагчы.
Трэці тур, як правіла, большасць удзельнікаў лічыць самым складаным. Тут няма варыянтаў адказу і шмат значыць хуткасць рэакцыі. Для Багдана гэта не ўяўляла цяжкасцей – апярэдзіў сапернікаў па балах. Як заўважыў Багдан Варонька ў размове з вядучым, дасягаць мэты яму перашкаджае самаўпэўненасць: часам залішне верыць у сябе і можа не разлічыць сілы. Магчыма, у нейкай ступені таму і не стаў пераможцам.
– Калі б у чацвёртым туры правільна адказаў на першае пытанне, апярэдзіў бы саперніка на адзін бал, – расказвае юнак. – Выбраў катэгорыю «Фізіка». Гэта адзін з любімых прадметаў, і я быў упэўнены, што складанасцей не ўзнікне. Пытанне гучала так: «ЯГО часта называлі самай цёмнай плямай у фізіцы, бо на працягу некалькіх соцень гадоў вучоныя імкнуліся разгадаць ЯГО прыроду. Пра што ідзе размова?» Я сказаў – атам, а правільны адказ – святло. Такая памылка расстроіла, але я гэтага не паказваў.
У цэлым гульня і першы вопыт выступлення на тэлебачанні пакінулі ў Багдана прыемныя ўражанні. Гаворыць, што атмасфера на гульнёвай пляцоўцы пануе камфортная і добразычлівая. Дасціпнымі жартамі і пазітыўнымі каментарыямі падтрымлівае ігракоў вядучы Георгій Калдун. Багдан не прамінуў магчымасці сфатаграфавацца на памяць з вядомым беларускім тэлевядучым і музыкантам.
Калі праграма выйшла ў эфір, хлопцу і яго маці-настаўніцы Ніне Альдэфонсаўне, якая суправаджала сына, шмат тэлефанавалі з віншаваннямі. Удзел у гульні «Я знаю» стаў для дзевяцікласніка цікавым вопытам. Удзячны кіраўніку гуртка «Што? Дзе? Калі?» Наталлі Іванаўне Будзько за дапамогу ў падрыхтоўцы да спаборніцтва, класнаму кіраўніку Таццяне Кліменцьеўне Курашэвіч, сваім сябрам, родным і знаёмым, якія падтрымлівалі і перажывалі за яго. У свае 15 гадоў Багдан ужо вызначыў для сябе жыццёвыя прыярытэты.
– Мяне цікавіць псіхалогія. Аднак занятасць у гэтай сферы не прынясе належнага даходу. Вырашыў стаць праграмістам, гэта перспектыўная прафесія. Калі буду працаваць у ІТ-сферы і сам сябе забяспечваць, атрымаю псіхалагічную адукацыю. Сёлета буду паступаць у ліцэй БДУ, пасля 11 класа – у дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, – дзеліцца планамі дзевяцікласнік. – Вучуся на «9» і «10». Любімыя прадметы, акрамя фізікі, – матэматыка і хімія. Без цяжкасцей даюцца іншыя дысцыпліны. Для мяне арыенцір у вучобе – старэйшы брат Арнольд, які скончыў школу з залатым медалём.
У Багдана шырокі кругагляд, сфарміраваны разнастайнымі захапленнямі. Паспяхова ўдзельнічаў у раённым этапе алімпіяды па матэматыцы, па рускай мове. Цікавіўся літаратурай. Раман Міхаіла Булгакава «Мастер и Маргарита» прачытаў яшчэ ў шостым класе. Гэты твор застаецца ў ліку любімых. Пісаў казкі, адна з якіх прынесла перамогу ў рэспубліканскім конкурсе. Скончыў музычную школу па класе баяна. У вольны час сустракаецца з сябрамі ці рыхтуецца да выпускных і ўступных экзаменаў.
Здымкі фінальнай гульні «Я знаю» сярод дзевяцікласнікаў ужо адбыліся. Праграма выйдзе ў эфір у другой палове красавіка.
Кацярына РЫНКЕВІЧ
Фотаматэрыял з асабістага архіва Багдана ВАРОНЬКІ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.