12 Апреля 2023

Аня Лукашонак з Міёр: Ствараць макеты бывае складана, але мне падабаецца

gazeta
  • 725

 Знаёміць юнае пакаленне з адметнасцямі роднага краю можна па-рознаму. У раённым Цэнтры дзяцей і моладзі адна з методык – аб’ёмнае мадэляванне. Тут рэалізуецца праект «Маршрутамі Міёршчыны: вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны сродкамі тэхнічнай творчасці».

Ідуць заняткі аб’яднання па інтарэсах «Азбука роднага краю». У руках дзяцей нажніцы і лісты з шаблонамі. Іх трэба выразаць, скласці і склеіць у адпаведным парадку. Атрымаецца макет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Для наведвальніцы гуртка Ані Лукашонак гэта ўжо не ў навінку. Такую работу рыхтавала на абласны конкурс пачатковага тэхнічнага мадэлявання. Атрымала дыплом І ступені. На суседнім століку – яшчэ дзве конкурсныя работы дзяўчынкі. Макет касцёла Маці Божай Шкаплернай у Ідолта таксама адзначылі дыпломам І ступені, макет металапракатнага завода ў Міёрах – дыпломам ІІ ступені.

– Ствараць макеты бывае складана, але мне падабаецца. Асабліва, калі бачыш вынік, – гаворыць Аня.

 На абласны конкурс «Велікодная мазаіка» юная майстрыца падрыхтавала макет міёрскай царквы.

– Аб’ёмнае мадэляванне – адзін з накірункаў праекта «Маршрутамі Міёршчыны: вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны сродкамі тэхнічнай творчасці». Прымяняем гэтую практыку на занятках нашага аб’яднання па інтарэсах, што мае турысцка-краязнаўчую скіраванасць, – расказвае педагог Вераніка Шамінка. – У праекце ставім за мэту фарміраванне ў дзяцей патрыятызму, выхаванне любові і павагі да Радзімы, захаванне гістарычнай памяці і спадчыны роднага краю. Адметнасці Міёршчыны вывучаем таксама праз экскурсіі. Пабывалі ў Дзісне, на балоце Ельня, наведалі раённы гісторыка-этнаграфічны і музей «Сялянская хатка» ў СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі. Вынікам знаёмства з «Сялянскай хаткай» стала распрацоўка гульні «Як гэта па-беларуску». Да кожнай літары алфавіта падабралі прадметы, назвы якіх дзецям трэба сказаць на беларускай мове. Так папаўняюць свой слоўнікавы запас. Яшчэ ў рамках праекта знаёмімся з народнымі традыцыямі: распісвалі пернікі, валялі з воўны сувенірныя валёнкі.

Летам старэйшых выхаванцаў раённага Цэнтра дзяцей і моладзі чакае двухдзённы паход «Па берагах пяці азёр». Маршрут пачнецца з Міёр і пройдзе праз Орцы, Чурылава, Ідолта. Любуючыся прыродай родных мясцін, вандроўнікі будуць вывучаць і гістарычную спадчыну.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Школьный турслет прошел в урочище Наволока

Назад к списку
Следующая →

Ваенны камісарыят па Віцебскай вобласці дапаможа ў паступленні

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]