Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: С 5 по 9 октября сотрудники органов внутренних дел проводят профилактическую акцию "Кибермарафон"
Происшествия: В период с 28 сентября по 4 октября на территории Витебской области зарегистрировано 28 киберпреступлений
Происшествия: ДТП в Миорском районе: работники МЧС деблокировали водителя
Происшествия: Родителям в Беларуси стоит быть начеку: мошенники придумали новую схему
Общество: Место нахождения организации должно соответствовать месту ее государственной регистрации
В каком году Миоры получили статус города? Какова длина набережной в райцентре? Какое озеро на Миорщине самое большое? Этими и другими вопросами озадачили участников молодежного интеллектуального турнира "Родной район - источник вдохновения", посвященного 85-летию образования Миорского района.
У якім годзе Міёры атрымалі статус горада? Якая даўжыня набярэжнай у райцэнтры? Якое возера на Міёршчыне самае вялікае? Гэтымі і іншымі пытаннямі азадачылі ўдзельнікаў моладзевага інтэлектуальнага турніру «Родны раён – крыніца натхнення», прысвечанага 85-годдзю ўтварэння Міёрскага раёна.
Пляцоўка інтэлектуальнага спаборніцтва – цэнтральная раённая бібліятэка. Удзельнікі – каманды аддзела па адукацыі, цэнтральнай раённай бальніцы і металапракатнай кампаніі. Іх чакалі два раўнды з пытаннямі ў розных катэгорыях. Так, у катэгорыі «Пазнай месцейка» змяшчаліся фота- здымкі адметнасцяў, па якіх трэба было пазнаць населены пункт. Напрыклад, храм Святой Жыватворнай Троіцы ў Лявонпалі, храм Пераўтварэння Гасподняга ў Язне. Пытанні катэгорыі «Знакамітыя людзі Міёршчыны» ўключалі факты біяграфіі выхадцаў з нашага раёна ці адметных асоб, чые імёны ўпісаны ў яго гісторыю. Сярод іх скульптар Генрых Дмахоўскі, стваральнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі Генадзь Цітовіч, віцэ-адмірал, Герой Савецкага Саюза Ягор Томка. У катэгорыях «Гісторыя» і «Сучасныя Міёры» ўдзельнікі правяралі свае веды пра мінулае і цяперашняе Міёршчыны.
У залежнасці ад складанасці пытання колькасць балаў адрознівалася. Так, правільныя адказы ў першым раўндзе «каштавалі» ад 100 да 500 балаў, у другім – ад 600 да 1 500. Катэгорыю і «кошт» пытання каманды выбіралі па чарзе. На роздум адводзілася хвіліна.
Якую назву – «Бальшавіцкая трыбуна», «Сцяг працы», «Калгаснік Міёршчыны» – не насіла раённая газета? У якім годзе заснавана экасвята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю»? Якой вуліцы – Ціхая, Сонечная, Заходняя, Лясная, Усходняя – няма ў райцэнтры? Калі быў уведзены ў эксплуатацыю металапракатны завод?..
На некаторыя пытанні ігракі давалі адказ адразу, асобныя выклікалі складанасці.
Перамогу ў турніры ўзяла каманда аддзела па адукацыі. Другое месца ў інтэлектуалаў з металапракатнай кампаніі, на трэцім – ігракі з ЦРБ. Кожная каманда атрымала дыплом і салодкі прыз, пераможцам да таго ж – падарунак-сувенір.
ДАРЭЧЫ
Удзельнікі турніру азнаёміліся з выставай, прысвечанай роднай краіне. Найбольшы яе раздзел звязаны з Міёрскім раёнам. Тут прадстаўлены матэрыялы пра наш край, яго знакамітых ураджэнцаў, кнігі творцаў з Міёршчыны. Сярод іх проза і дакументальныя творы Франца Сіўко, паэзія Святланы Захарэвіч, Мікалая Багданава, Вольгі Пашкевіч і іншых аўтараў. Каштоўная кніга – зборнік «На падкове Дзвіны», дзе сабраны творы паэтаў і пісьменнікаў нашага краю розных часоў.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.