28 Июля 2025

Много интересного о символах своей страны узнали на открытом занятии выпускники школы раннего развития в районном центре детей молодежи

gazeta
  • 755

 Кветачка лёну красуе толькі адзін дзень, а сама расліна вядома з сёмага стагоддзя да нашай эры. Згодна з народным павер’ем, буслы ахоўваюць дом ад нягод, а васілёк, прызнаны сёлета раслінай года, азначае святасць, пяшчоту і простасць. Самая вялікая бульбіна ў свеце важыла каля васьмі кілаграмаў, а 30 гадоў таму «другі хлеб» беларусаў упершыню вырасцілі на касмічным караблі. Шмат цікавага пра сімвалы сваёй краіны даведаліся на адкрытым занятку выпускнікі школы ранняга развіцця ў раённым Цэнтры дзяцей моладзі.

Навучальны год у школе ранняга развіцця ЦДМ завяршыўся ў маі. Летам яе навучэнцы працягвалі прыходзіць на заняткі, якія цяпер насілі іншы накірунак.

– Акцэнт на грамадзянска-патрыятычным выхаванні. Знаёмімся з дзяржаўнымі сімваламі, вывучаем адметнасці і славутасці як усёй краіны, так і нашага Міёрскага краю. Заняткі праходзяць у забаўляльнай форме. Разам з тым шмат увагі надаём бяспечным паводзінам, – адзначае педагог Вераніка Шамінка.

 Чытаць, пісаць і сябраваць

На працягу навучальнага года школу ранняга развіцця наведвалі 18 дзяцей ва ўзросце ад пяці да сямі гадоў. Займаліся ў дзвюх групах. Кожны занятак складаўся з двух блокаў: развівальнага і творчага. Спачатку выконвалі заданні на развіццё граматнасці, матэматычнага мыслення, затым – танцы, маляванне, лепка і іншыя творчыя справы. Перапынак запаўнялі рухомыя гульні.

– Наша задача – падрыхтаваць дзяцей да школы не толькі ў плане знаёмства з вучэбнымі дысцыплінамі, але і навучыць іх камунікацыі, калектыўнай рабоце, паводзінам на ўроку, – заўважае педагог. – Школа ранняга развіцця дзейнічае ва ўстанове восьмы год. Сёлета зноў набіраем дашкалят, а таксама групу для вучняў 1 і 2 класаў.

Сярод выпускнікоў школы ранняга развіцця Каця Арсоба. Дзяўчынка ідзе ў першы клас, а яе маці Алена рада, што дачушка гатова вучыцца ў тым ліку ў псіхалагічным плане.

–  Каця вельмі актыўная і цікаўная. Яшчэ да школы ранняга развіцця ведала лічбы і літары, умела чытаць і пісаць. Сюды перш-наперш ішлі за навыкамі камунікацыі і ўменнямі паводзіць сябе ў школьным калектыве, – расказвае маці. – Дачушцы падабалася займацца, на чарговы занятак ішла з радасцю і не магла дачакацца наступнага. Штораз вярталася дадому з вырабамі, якія майстравалі. Стала больш уважлівай, правільна трымае ручку, ведае, як паводзіць сябе на ўроку. Праз год малодшаму сыну ў першы клас, таксама запішу яго ў школу ранняга развіцця.

 Сімвалы свайго краю вывучаць

Адкрыты занятак у школе для дашкалят меў на мэце замацаваць веды пра сімвалы роднага краю. Пачалі з дзяржаўных. Дзеці дружна адказвалі, што імі з’яўляюцца сцяг, герб і гімн.

Праз інтэрактыўную гульню пазнавалі «візітныя карткі» Беларусі і Міёрскага раёна. Белавежская пушча, Брэсцкая крэпасць, Нацыянальная бібліятэка, беларускі арнамент, зубр, шэры журавель, журавіны, балота Ельня… Адна за другой змяняліся карцінкі на экране мульціборда. Памочнік педагога дзяўчынка Васілінка расказвала дзецям цікавыя факты пра кожны з сімвалаў. Напрыклад, размах крылаў шэрага жураўля дасягае да двух метраў, а ў канцы жніўня – пачатку верасня на балота Ельня прылятаюць тысячы гэтых птушак, каб адпачыць і набрацца сіл перад выраем. Яшчэ ў 14 стагоддзі князь Ягайла забараніў высякаць лес у Белавежскай пушчы і паляваць на дзікіх жывёл, з таго часу прырода тут некранутая чалавекам. Дарослая асобіна зубра важыць каля 800 кілаграмаў, а за дзень гэты апошні прадстаўнік дзікіх быкоў з’ядае 50 кілаграмаў травы і выпівае каля 50 літраў вады.

Другі блок занятку, па традыцыі, творчы. Разам з бацькамі дзеці скіраваліся на майстар-клас па роспісе пернікаў, які правяла майстрыца Ксенія Маскаленка. Малявалі васілёк на перніках у выглядзе карты Беларусі.

Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.

← Предыдущая

Школьный турслет прошел в урочище Наволока

Назад к списку
Следующая →

Организовать с пользой досуг ребятам разных возрастов помогает Миорский ЦДМ

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]