Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги
Профилактика: Государственная инспекция по маломерным судам информирует
Спорт: На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича
Социальный вектор: Торговля с душой: как работает магазин «Пачастунак» в Черессах
АПК: Человек дела: как миорчанин Сергей Михайлов готовит почву к будущему урожаю
Ад наркотыкаў ніхто не застрахаваны, аднак кожны – гаспадар свайго жыцця. Гэтая думка стала лейтматывам сустрэчы, прымеркаванай да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам, што прайшла ў тэрытарыяльным цэнтры. На інфарм-дайджэст «Не аднімай у сябе заўтра!» запрасілі старшакласнікаў са школ райцэнтра.
У руках падлеткаў невялікі яркі футляр. Унутры штосьці ёсць. Школьнікі круцяць прадмет у руках, падстаўляюць яго на святло, выказваюць свае здагадкі наконт змесціва. Нарэшце, адчыняюць футляр.
– Даволі часта наркотыкі прапаноўваюць у зманлівай яркай абгортцы, а спрабуюць іх з-за цікаўнасці, – заўважыла вядучая сустрэчы, псіхолаг ТЦСАН Зінаіда Равецкая.
Разам з вядучай дзеці назвалі іншыя прычыны, што прыводзяць да згубнай звычкі. Сярод іх – негатыўны ўплыў кампаніі, часткай якой хоча стаць падлетак, жаданне новых адчуванняў. Школьнікам паказалі пазнавальны і даступны відэаролік пра ўздзеянне наркотыкаў на чалавека. Нагадалі, што нарказалежнасць – цяжкая хвароба, вылечыць якую вельмі складана. Раілі быць уважлівымі да свайго здароўя і не паддавацца на маніпуляцыі, мець свой унутраны стрыжань.
– Маленькіх доз не бывае, – падкрэсліла старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Ганна Ліскова. У прыклад прывяла трагічную гісторыю маладога чалавека, які ўпершыню паспрабаваў наркотыкі і выйшаў у акно. Азнаёміла з лічбамі сусветнай статыстыкі: дзесяць гадоў таму наркотыкі пачыналі спрабаваць у 26 гадоў, цяпер – у 16 – 18.
Здавалася б, наркаманія – праблема сучаснасці. Між тым першыя пісьмовыя ўпамінанні пра прыгатаванне і ўжыванне опіума адносяцца да 5 тысяч гадоў да нашай эры. Старажытныя шумеры называлі опіум «gil», што азначае «радасць». Толькі эмоцыя гэта сумніўная і зусім не вартая тых пакут, якія цягне за сабой знаёмства з наркотыкамі.
Калі паставіць на адну чашу вагаў наркотыкі, а на другую – паўнацэннае жыццё з цікавымі зносінамі, любімымі хобі, самаразвіццём, становіцца відавочным, што павінна пераважаць. А самая эфектыўная прафілактыка нарказалежнасці – цвёрдае «Не!», сказанае аднойчы і назаўсёды.
У Беларусі дзейнічае сацыяльна арыентаваны інфармацыйны рэсурс «POMOGUT.BY». На сайце размешчаны кантакты арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў, якія дапамагаюць нарказалежным і сузалежным асобам. Тут можна атрымаць анлайн-кансультацыю па пытаннях аказання дапамогі нарказалежным.
Кацярына РЫНКЕВІЧ
Фотаматэрыял аўтара.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.