26 Февраля 2024

Знатоки родного языка ученики из Миорской СШ № 3

gazeta
  • 592

Брейн-ринг для учащихся 6 "Б " класса из СШ № 3 имени Героя Советского Союза Я. Томки состоялся в детской библиотеке 22 февраля.  Они участвовали в интеллектуальных конкурсах и зарабатывали баллы, за что были награждены в конце мероприятия.

 Брэйн-рынг для вучняў 6 «Б» класа з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі адбыўся ў дзіцячай бібліятэцы 22 лютага. Яны ўдзельнічалі ў інтэлектуальных конкурсах і зараблялі балы, за што былі ўзнагароджаны напрыканцы мерапрыемства.

Перад пачаткам конкурсаў хлопчыкам і дзяўчатам нагадалі пра ўзнікненне роднай мовы і яе ролю ў паўсядзённым жыцці. Па- дзяліўшыся на дзве каманды, яны  прыступілі да заданняў.

Усяго было сем конкурсаў, дзе кожны праявіў свае веды. Першы этап – «Размінка», вучням прыйшлося спрачацца і адказваць на пытанні з падманам. Ужо напачатку многія набылі картачныя бонусы, якія з'яўляліся паказчыкам высокіх ведаў.

Атрымалася праверыць свае ўменні і ў перакладзе. Суадносілі рускія словазлучэнні з беларускімі, каб атрымаць поўны сказ і даведацца сэнс.

 Конкурс загадак выклікаў масу «паднятых рук». Кожны хацеў адказаць першым і атрымаць бонус.

Успаміналі і адгадвалі песні, чыталі вершы і збіралі сказы па алфавіце. За гэты час каманды атрымалі аднолькавую колькасць балаў, таму перамагла дружба.

Актывісты атрымалі памятныя прызы, пасля дзеці адправіліся дадому дзяліцца ўражаннямі.

Паліна Стома.
Фота прадаставіла аўтар.

← Предыдущая

Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»

Назад к списку
Следующая →

Юные защитники Отечества Миорщины

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]