Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: В Витебске стартует XXXV Международный фестиваль искусств «Славянский базар»
Дожинки: «Зал бокса Миорам просто необходим»
Официально: В Миорском районе 16 июля пройдет Единый день информирования
Спорт: «Миоры» рвут тишину победой
Спорт: 36 триатлетов из Витебской области примут участие в Международном Минском триатлоне 2026
Шасцікласнік СШ №2 Аляксандр Панізнік піша вершы і друкуецца ў раённай газеце. Хлопец мае адметны ўнутраны свет, свае погляды і перакананні, сур'ёзны, удумлівы, што адразу заўважылася пасля непасрэднага знаёмства з ім. Упэўнена трымаецца пры размове, дае змястоўныя, разгорнутыя, зусім не дзіцячыя адказы.
Вершатворчасцю стаў займацца крыху больш чым год таму. — Для жадання пісаць вершы павінен быць адпаведны штуршок. Што натхніла? — Спадабалася, як складаў старэйшы знаёмы. Вырашыў і сам паспрабаваць. З нагоды дэбюту ў "Ручайку" на класнай гадзіне адбылася прэзентацыя твораў юнага паэта. Ён жадае і надалей развіваць свае пісьменніцкія здольнасці, друкавацца. У перспектыве — напісанне жартоўнай казкі і асвятленне школьнага жыцця на старонках райгазеты. Хлопцу яшчэ 12 гадоў, але ён ведае: калі вырасце, стане журналістам. Бачыць сябе менавіта ў друкаваных сродках масавай інфармацыі. Упэўнены, што нягледзячы на суцэльную камп'ютарызацыю, папяровы варыянт газеты ніколі не страціць сваёй актуальнасці, інакш…
— У цэнтры ўвагі стануць навіны маштабныя, рэпубліканскія, а рэгіянальныя адыдуць на другі план, — разважае Саша. Задумваецца ён і пра шкоду для здароўя сучасных мультымедыйных сродкаў, але адзначае іх зручнасць — асабіста скарыстоўвае сусветнае павуцінне не для гульняў, а для сувязі з раднёй, сябрамі, чытае навіны. Яшчэ камп'ютар для Сашы — сродак для праслухоўвання музыкі, у якой меламан, дарэчы, выдатна разбіраецца. Найбольш падабаецца лёгкі рок. Дэвізам жыцця ён абраў цытату знакамітага лідара і заснавальніка амерыканскай рок-групы "Nirvana" Курта Кабейна "Лепш быць панурым летуценнікам, чым бязмозглым тусоўшчыкам". І сапраўды — Сашу не ўласцівая залішняя весялосць.
—Ты заўсёды такі сур'ёзны, няўсмешлівы?—цікаўлюся і чую станоўчы адказ.
— Напэўна, на ўроках і дысцыпліну ніколі не парушаеш?
— Не… Парушаў толькі ў першым класе, — заўважае ён. Школьнае жыццё хлопцу даспадобы, склаліся выдатныя адносіны з аднакласнікамі, сярод якіх — найлепшыя сябры. Праводзяць побач не толькі вучнёўскі, але і час адпачынку. Вельмі цікавіцца гісторыяй. — Пазнавальна, як жылі людзі раней, пачыналі рабіць зброю, якое насілі адзенне, які вялі лад жыцця. Даспадобы вучню літаратура — беларуская і руская. Захапляе яго грамадскае жыццё — мерапрыемствы, конкурсы. У сваім калектыве Саша адказвае за працу. Таму пільна сочыць за ўборкай тэрыторыі, зараджае энтузіязмам іншых, каб стараліся. Тым больш, ёсць стымул — у школе праходзіць спаборніцтва на лепшы клас. — І наш пакуль лідзіруе, — з гордасцю адзначае хлопец, — у тым вялікая заслуга кіраўніка Алены Вікенцьеўны Смулько, якая ўмее і рускую мову з літаратурай патлумачыць, і пазаўрочнае жыццё арганізаваць. Наведвае хлопец нядзельную школу, дзе з вуснаў таленавітага педагога Таццяны Міхайлаўны Пацеенак пазнае пра Бога, вывучае запаведзі, жыццё святых, удзельнічае ў спектаклях, апошні з якіх ставілі зусім нядаўна — на Каляды.Ёсць яшчэ хобі — рыбалка. Прычым прыносяць асалоду і працэс выцягвання рыбы, і яе спажыванне. У Сашы даверлівыя адносіны з роднымі. Ад бацькоў сакрэтаў няма. А вось ад сястры Алёны — толькі некалькі…Яна вучыцца ў абласным педуніверсітэце, будзе перакладчыцай. Брат любіць з ёй бавіць час, весяліцца, глядзець фільмы, перавагу аддае замежным. … А здымацца давялося ў айчынным "Героеўскім" — пра дзіцячы партызанскі атрад, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Здымкі ладзіліся на нашай "Ельні". Саша прайшоў кастынг і іграў хлопчыка-сірату, якога разам з астатнімі павялі спальваць у старую лазню. Па ролі яму патрабавалася разбіць акно…
— Усё зрабіў сам рэжысёр… А потым мяне знялі з таго ракурса, як быццам гэта разбіў я. Нядаўна Саша адпачываў у сталічным санаторыі, дзе знайшоў новых сяброў, удзельнічаў у навагоднім балі, які здымала беларускае тэлебачанне. Для блізкіх, родных і для самога хлопца было вялікай радасцю глядзець гэтае выступленне на вядучых айчынных тэлеканалах.
пра самую вялікую, запаветную мару.
— Каб ніхто не хварэў і ўсё на Зямлі было добра.Шчырыя памкненні і старанні Сашы Панізніка не толькі абавязкова ажыццявяць задуманае, але і стануць надзейным апірышчым ўласнага шчасця.
Алена БАСІКІРСКАЯ. Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.