Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Пульс Миорщины: Ценю, что живу и работаю в Миорах
Пульс Миорщины: Секрет счастья семьи Костюкевич из Дисны длиною в 50 лет
Актуально: Александр Жук провел встречу с коллективом детского сада №2
Актуально: Александр Ярохнович: в вопросах безопасности мелочей не бывает
Культура: Миорский район представил свою экспозицию на «Славянском базаре»
Як і ў агульнаадукацыйнай, урок у школе мастацтваў доўжыцца 45 хвілін. З класных кабінетаў чутны мелодыі гітары, акардэона. Ля некаторых цішыня. Таму што роспіс фарбай па тканіне ці паперы амаль нячутны, але не менш захапляльны. Ва ўстанове працуюць тры аддзяленні і кожнае прапануе цікавыя сустрэчы з чароўным светам мастацтва.
- У гэтым навучальным годзе ў нас 338 вучняў. Займаюцца на музычным, харэаграфічным і аддзяленні выяўленчага мастацтва, – расказвае дырэктар установы Ігар Лавец. – Юныя музыкі асвойваюць баян і акардэон, фартэпіяна, скрыпку, гітару, балалайку, домру, цымбалы. Музычны інструмент кожны выбірае для сябе сам. Навучэнцы аддзялення выяўленчага мастацтва займаюцца маляванкамі, жывапісам, валяннем з воўны, габеленам. Майстэрству танца вучацца на харэаграфічным аддзяленні.
Творчасць у тэорыі і на практыцы
Заняткі ў дзіцячай школе мастацтваў праходзяць у дзве змены. Найбольш ажыўлена тут пад вечар. На ўрок да Яўгеніі Баговіч прыйшлі вучні-пачаткоўцы. Пакуль перапынак, у класе шумна. Са званком малыя сцішацца і з цікавасцю будуць слухаць расповяды маладой настаўніцы пра ноты, кампазітараў і іх творы, музычныя інструменты.
– Працую шосты год. Вяду тэарэтычныя заняткі ў дзяцей ад шасці да 15 гадоў, – гаворыць педагог. – Крыху складаней з падлеткамі з-за асаблівасцей пераходнага ўзросту. Маленькія больш актыўныя. Увогуле цікава займацца з усімі.
Пяцікласніца Ева Краўцова ўладкавалася на стульчыку з баянам у руках.
– Трэці год вучуся іграць, – заўважае дзяўчынка. – Асвоіць баян складана, я стараюся. Навучылася іграць розныя мелодыі. Мая любімая інструментальная п’еса называецца «Реальный мир».
Выхаванкі педагога Наталлі Даргель з пэндзлікамі ў руках схіліліся над маляванкамі. Так называецца від народнай творчасці, калі фарбамі малююць па тканіне.
– У нас нават хлопчыкі маляванкамі захапляліся, – адзначае настаўніца. – Гэта цікава і даступна. Нават у маленькіх дзяцей цяжкасцей не ўзнікала. Для асновы бяром белую водаэмульсійную фарбу, затым малюем гуашшу, змяшанай з клеем ПВА. Дзецям падабаецца, і мяне гэта радуе. Яшчэ вучымся валяць з воўны.
Конкурсы ў анлайн-фармаце
Педагогі і выхаванцы школы мастацтваў пастаянна ўдзельнічаюць у конкурсах розных узроўняў, нярэдка становяцца лаўрэатамі і дыпламантамі. Складаная эпідсітуацыя перавяла творчыя спаборніцтвы ў анлайн-фармат.
У снежні сталі вядомы вынікі адкрытага рэспубліканскага анлайн-конкурсу «#МузыкалкаЛіда-2020#», куды даслалі відэазапісы музычных нумароў каля 500 удзельнікаў. Сярод лаўрэатаў ІІІ ступені – Мікіта Тарноўскі. Пад кіраўніцтвам настаўніцы Лідзіі Алеська і канцэртмайстра Ірыны Болтач хлопец выконваў мелодыю на балалайцы. Дыпломам ІІ ступені адзначана ігра на балалайцы дуэта Мікіты Тарноўскага і Паўла Лаздоўскага.
– Хлопцы займаюцца трэці год. Для конкурсу гэта няшмат. Яны вельмі пастараліся, і вось высокі вынік, – радуецца педагог.
Таксама дыплом ІІ ступені прысудзілі выхаванцам Таццяны Бялевіч – гітарыстам Раману Шокелю і Кірылу Дзехцяронку, якія запісвалі сольныя нумары.
У студзені на абласны конкурс аркестравых калектываў «Гучаць аркестры над Дзвіною і Дняпром» падрыхтавалі нумары ўзорны аркестр баянаў і акардэонаў Ігара Лаўца, квінтэт настаўнікаў «InSound» на чале з Ігарам Бунтам і дзіцячы ансамбль дзісненскага філіяла пад кіраўніцтвам Валянціны Кавалеўскай. Выхаванцы Вольгі Чарняўскай і Наталлі Даргель накіравалі дзесяць работ на абласны конкурс «Калядныя матывы». У намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» другое месца заняла работа Ксеніі Даргель, трэцяе – Ірыны Густавай.
У дзявятым абласным аглядзе-конкурсе харэаграфічных калектываў «Прыдзвінскія карункі» прыняў удзел ансамбль «Касавіца» пад кіраўніцтвам Аляксандры Катышавай. Чакаюць вынікаў. Цяпер ідзе падрыхтоўка да рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча.
– Конкурс таксама пройдзе у анлайн-фармаце. Пэўныя плюсы ў гэтым ёсць: не трэба нікуды ехаць, можна перазапісаць выступленне. Аднак няма той атмасферы, у якой праходзяць конкурсы ў звычайным фармаце, тых перажыванняў, якія адчувае ўдзельнік, выступаючы перад журы. Страчваецца эмацыянальнасць, – разважае Ігар Лавец. – Увогуле навучанне музыцы павінна праходзіць ужывую, дыстанцыйнасць тут не да месца.
Калектыў – адна каманда
У дзіцячай школе мастацтваў працуе 31 педагог. Вялікі вопыт работы ў Зінаіды Пучкоўскай, Лідзіі Алеська, Тамары Валчок, Таццяны Бялевіч, Баляслава Чарняўскага, Наталлі Даргель, Галіны Мядзелец і іншых настаўнікаў. Сучасныя тэндэнцыі ў адукацыйны працэс уносяць маладыя супрацоўнікі Яўгенія Шук, Яўгенія Баговіч, Вольга Чарняўская. Па суботах прыязджае з Мінска вучыць дзяцей ігры на электрагітары Ксенія Бялевіч. Пасябраваць з гэтым інструментам жадаюць многія.
– Рады, што ў нас ёсць моладзь. Педагогам старэйшага пакалення характэрны класічны стыль выкладання, у маладых калег пераймаем сучасныя фішкі, – гаворыць дырэктар. – Лічу, што калектыў павінен быць адной зладжанай камандай. Мы імкнёмся да гэтага.
Магчымасць знаёміцца са светам мастацтва ёсць не толькі ў міёрскіх школьнікаў. Філіял дзіцячай школы мастацтваў дзейнічае ў Дзісне. Працуюць інструментальныя класы ў Язне, Чапуках і Павяцці.
У сацыяльнай сетцы «УКантакце» дзейнічае суполка «ГУО «Детская школа искусств» город Миоры». Тут можна сачыць за дзейнасцю ўстановы і поспехамі яе выхаванцаў.
Кацярына РЫНКЕВІЧ
Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.