19 Апреля 2026

Конкурс на лучший экологический рисунок прошел на Миорщине

gazeta
  • 179368

На раённы этап рэспубліканскага конкурсу на найлепшы экалагічны малюнак сёлета прадаставілі 55 работ. Пяць накіравана на абласны этап.

У складзе журы – начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Капусцін, загадчык аддзялення дадатковай адукацыі раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Яўгенія Шук і метадыст установы Вераніка Шамінка.

Тэматыка малюнкаў актуальная, – адзначае Аляксандр Мікалаевіч. – Дзеці адлюстравалі тыя фактары, якія негатыўна ўплываюць на навакольнае асяроддзе. Праблемы экалогіі характэрны і для нашага раёна. У тым ліку збор другаснай сыравіны. У гэтым накірунку яшчэ шмат трэба працаваць.

Работы творчыя, яркія, крэатыўная, маюць сэнсавы накірунак, – заўважае Вераніка Станіславаўна. – Дзеці адлюстравалі, як яны бачаць экалогію. Адзначу, што шмат увагі гэтаму конкурсу надаюць у дзіцячых садах.

На конкурс прымалі работы ў дзвюх узроставых групах: ад трох да пяці і ад шасці да дзесяці гадоў.

Дыпломам І ступені адзначаны вучань СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Ягор Скавародка і выхаванец дзіцячага сада № 3 Мацвей Скавародка. Дыплом ІІ ступені прысуджаны Дар’і Гарноўскай з СШ № 2 імя М. Ізварына, Максіму Максімовічу з Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна і Злаце Вершалоўскай з Дзісненскага дзіцячага сада. Дыплом ІІІ ступені ў Алісы Варонька (СШ № 3), Яны Бяляцкай (раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр), Маргарыты Юрашак (СШ № 3), Самірхана Раджапава (сад № 1), Яўгена Бандарэнкі (сад № 3).

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.
← Предыдущая

Миорский патриотический клуб "Факел" показал класс

Назад к списку
Следующая →

“Пытанне Прэзідэнту”

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]