Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: В Витебске стартует XXXV Международный фестиваль искусств «Славянский базар»
Дожинки: «Зал бокса Миорам просто необходим»
Официально: В Миорском районе 16 июля пройдет Единый день информирования
Спорт: «Миоры» рвут тишину победой
Спорт: 36 триатлетов из Витебской области примут участие в Международном Минском триатлоне 2026
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА
Дзевяцікласніца Ліза Дзем'янава з Сіцькоўскай школы вучыцца на "сямёркі"-"дзявяткі", удзельнічае ў алімпіядах, піша вершы, малюе і чытае фантастыку.
Ліза расказвае, што пісаць вершы пачала ў трэцім класе. Цікавіць філасофская тэматыка. Запісвае свае творы ў сшытак ці ў мабільны тэлефон. Настаўнікам і сябрам не паказвае — гэта для душы.
На раённай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры стварыла вершаваны водгук на санет Максіма Багдановіча. Атрымала высокі бал. Добра справілася з практычнымі заданнямі. Да спаборніцтва рыхтавала настаўніца Алена Шамшур. Дыплом ІІ ступені парадаваў і вучаніцу, і выкладчыка. З алімпіяды па біялогіі вярнулася з дыпломам ІІІ ступені. Гэтую навуку штудзіруе з настаўнікам Пятром Панктратам.
У мінулым годзе Ліза спаборнічала ў раёне па любімым прадмеце — замежнай мове. Вывучае англійскую. Выступіла годна, але да дыплома балаў не хапіла.
— На алімпіядах не хвалююся. Проста выконваю заданні. Вучоба лёгка даецца. Добра запамінаю матэрыял, — расказвае Ліза. — У вольны час чытаю кнігі. Падабаюцца фантастыка і прыгоды. Нядаўна прачытала "Майстра і Маргарыту". Твор уразіў. Маляваць люблю, асабліва коней.
Магчыма, гэты год у школе для Лізы апошні. Плануе паступаць у педагагічны каледж.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.