Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Анатолий Сивко проинспектировал ход уборочной кампании в Миорском районе
Официально: Мониторинг цен и ассортимента: депутат Анатолий Сивко посетил автомагазин
Официально: Депутат Анатолий Сивко посетил деревню Малявки с рабочим визитом
Происшествия: ️Обзор обстановки на дорогах области за выходные дни
Большинству фотомоделей миорчанки Нины Лапковской от года до восьми. Делает акцент на детских и семейных фото. Наслаждается процессом съемки и продолжает учиться искусству фотографии.
Большасці фотамадэляў міярчанкі Ніны Лапкоўскай ад года да васьмі. Робіць акцэнт на дзіцячых і сямейных фота. Атрымлівае асалоду ад працэсу здымкі і працягвае вучыцца мастацтву фатаграфіі.
У канцы лістапада Ніна Лапкоўская зноў стала студэнткай. У адной са сталічных фоташкол праходзіць курсы па здымцы цяжарных жанчын, немаўлят да двух тыдняў і гадавалых дзетак. Праз два месяцы зможа прапанаваць сваім кліентам, сярод якіх ужо ёсць пастаянныя, новыя віды фотасюжэтаў.
Шматграннасць фотаздымкі
Паралельна з вучобай афармляе дома навагоднюю фотазону. Да гэтага памяшканне аздаблялі яркія асеннія фарбы: велічныя гарбузы, букеты стракатых хрызантэм, нізкі рабінавых гронак.
– Ідэй наконт афармлення фотазон шмат. Некаторыя падказвае інтэрнэт, іншыя самі па сабе з’яўляюцца, – гаворыць фатограф. – Рэквізіт дзе толькі ні шукаю. І ў бацькоў дома, і ў бабулі на гарышчы, і ў інтэрнэт-магазінах. Усё залежыць ад сюжэту.
Фотаздымка – з’ява шматгранная. Гэта і афармленне інтэр’еру, і пошук удалых ракурсаў, і ўменне знайсці падыход да фотамадэлі. Са слоў Ніны, фатаграфаваць дзяцей ёй падабаецца больш за ўсё.
– За некалькі секунд на дзіцячым тварыку адлюстроўваецца мноства эмоцый. Толькі паспявай лавіць іх у моманце. Дзіця – галоўны рэжысёр на фотаздымцы, менавіта ад яго настрою залежыць сцэнарый, – заўважае фатограф. – Першыя хвіліны фотасесіі бываюць крыху напружанымі. Асабліва, калі прыходзяць яшчэ не знаёмыя кліенты. Бацькі хвалююцца за паводзіны дзяцей перад аб’ектывам. Аднак няёмкасць і лёгкая напружанасць хутка адступаюць, і ўсіх зацягвае творчы працэс.
Натхніла дачушка
Знаходзіць падыход да дзетак Ніне дапамагае педагагічная адукацыя. У каледжы атрымала прафесію выхавацеля, затым прадоўжыла вучыцца ва ўніверсітэце на настаўніка-дэфектолага. Да водпуску па доглядзе дзіцяці паўгода працавала ў Дворнасельскай школе.
Са з’яўленнем на свет дачушкі Евы прыйшло жаданне займацца фотаздымкай, чым захаплялася даўно, на прафесіянальным узроўні. Маленькая стала першай мамінай фотамадэллю. Да года кожны месяц афармляла альбом для дачушкі. Цяпер ёй два з паловай, з задавальненнем пазіруе для мамы.
– Калі б не дачушчыны фота ў першыя месяцы яе жыцця, нават складана было б прыгадаць, як яна выглядала ў той перыяд, – гаворыць маці. – Усім раю здымкі раздрукоўваць. Якой бы ні была тэхніка, на яе не варта цалкам спадзявацца.
Самазанятасць у якасці фатографа Ніна аформіла мінулай вясной. Да гэтага прайшла анлайн-курсы па асновах фатаграфіі, па здымцы дзяцей у малочных ванначках. Іх маленькія мадэлі ацанілі. Напрыклад, дзяўчынка, якая ні на крок не адыходзілася ад маці, праз некалькі хвілін у ванначцы з малаком, разведзеным вадой, ад радасці забылася пра ўсё на свеце.
У аб’ектыве і за ім сям’я
Запрашаюць Ніну фатаграфаваць сямейныя ўрачыстасці: хрэсьбіны, юбілеі сямейнага жыцця і іншыя радасныя падзеі. У сваёй сям’і знаходзіць падтрымку. Менавіта муж Аляксандр падарыў фотаапарат на першую гадавіну сумеснага жыцця.
– У шлюбе мы шэсць гадоў, а разам – дзесяць. Саша фатаграфавацца не любіць, аднак калі мне патрабавалася практыка, пагаджаўся на ролю мадэлі, – з цеплынёй заўважае суразмоўніца.
Пасля фотасесіі настае час апрацоўкі здымкаў. У сярэднім іх каля 50, за камп’ютарам трэба правесці тры – чатыры гадзіны. Часам Ніна займаецца гэтым уначы, бо акрамя хобі ўвага патрэбна сям’і і дому. Энергіяй зараджаюць шчырыя эмоцыі маленькіх фотамадэляў, словы ўдзячнасці іх бацькоў і асалода, якую дорыць працэс фотаздымкі.
У сваёй справе фатограф жадае развівацца далей. Пасля водпуску па доглядзе дзіцяці плануе сумяшчаць яе з асноўнай работай.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял з архіва Ніны ЛАПКОЎСКАЙ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.