06 Декабря 2023

Миорчанин Дмитрий ВАСЮТЕНОК творит за ноутбуком

gazeta
  • 784

 Са школьнай пары Дзмітрыя ВАСЮЦЁНКА вабілі творчасць і камп’ютар. Абодва захапленні сумясціў у аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН. Тут праходзіць адаптацыю да працоўнай дзейнасці па прафесіі «Аператар ПЭВМ».

У Дзмітрыя прасторны светлы рабочы кабінет. Цудоўны від з акна: снежны дыван, пышныя елкі ў белым убранні, велічны касцёл. Зімовы пейзаж натхняе. Адна з актуальных задач для аператара – распрацаваць паштоўкі-запрашэнні для дзяцей на свята, што пройдзе ў канцы снежня як фінал штогадовай дабрачыннай акцыі «Пастукайся ў мае дзверы, Дзядуля Мароз!»

Таксама ў ліку працоўных клопатаў набор тэкстаў, стварэнне прэзентацый, падбор музычнага афармлення да мерапрыемстваў, што праходзяць у аддзяленні.

 – Мне падабаецца працаваць за ноўтбукам. Люблю тое, што раблю. За справай час ляціць незаўважна, – гаворыць Дзмітрый Васюцёнак. – Са школы захапляюся камп’ютарнымі гульнямі. Дзякуючы гэтаму навучыўся хутка набіраць тэкст. Дома ў вольны час пагуляць люблю, падабаюцца сюжэты з непрадказнымі паваротамі.

Раней юнак праходзіў курсы аператара ў Беларускім пратэзна-артапедычным аднаўленчым цэнтры. На вучобу, што доўжылася паўгода, накіравала ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Адаптацыя па прафесіі ў аддзяленні для інвалідаў у ТЦСАН таксама на шэсць месяцаў. Да абавязкаў прыступіў з 9 кастрычніка.

 – Хлопец старанны. З першых дзён у справу ўключыўся. Дапамог падрыхтавацца да мерапрыемства з нагоды Дня маці, – расказвае пра супрацоўніка загадчык аддзялення Ала Федарэц. – Да абавязкаў сваіх адказна ставіцца. Заўсёды своечасова прыходзіць на працу і не пакідае сваё месца раней вызначанага часу. Заняты на палову стаўкі. Рабочы дзень з 8 да 12 гадзін. Разглядаем варыянт з часам адкрыць для Дзмітрыя стаўку кіраўніка камп’ютарнага гуртка.

Ёсць час у маладога аператара ПЭВМ і для выяўленчага мастацтва. Дзве яго карціны нядаўна накіравалі на конкурс «Мастацтва для ўсіх», чакаюць вынікаў. Чарговую работу рыхтуе на раённы конкурс-выставу для інвалідаў «Цуды ўмелых рук». Запланаваны ў аддзяленні мерапрыемствы да навагодніх і калядных святаў. Клопатаў у Дзмітрыя дабавіцца.

Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.

← Предыдущая

Команда Миорского района отправилась выступать в финале конкурса «SuperПРОФИ‑2026»

Назад к списку
Следующая →

Любовь к родине, выбор наставника по жизни и другие вопросы поднимали во время диалоговой площадки «Молодежь. Патриотизм. Будущее» в Дисненской СШ

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]