Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Профилактика: С 12 по 22 ноября состав ГАИ переведен на усиленный вариант несения службы
Общество: Megatop выпустил первый обувной адвент-календарь к Новому году
Экономика: Витебская область продолжает сохранять положительную динамику финансовых результатов
Профилактика: В преддверии ноябрьских распродаж по всей Беларуси активизируются интернет-мошенники
Общество: Дан старт финалу республиканского конкурса «SuperПрофи-2026»
Жизнь Отечеству, честь – никому. Под таким девизом обучаются в Витебском кадетском училище будущие защитники Родины. Среди них-Илья Григорович из Миор.
Жыццё Айчыне, гонар – нікому. Пад такім дэвізам навучаюцца ў Віцебскім кадэцкім вучылішчы будучыя абаронцы Радзімы. Сярод іх – Ілья Грыгаровіч з Міёр.
Лад жыцця кадэтаў істотна адрозніваецца ад паўсядзённасці іх равеснікаў-школьнікаў. Па гадзінах распісаны дзень, пастаянны кантроль за знешнім выглядам і паводзінамі, абмежаваны вольны час, ніякіх гаджатаў. Мабільны атрымліваюць увечары, каб патэлефанаваць родным. Калі ж на працягу дня ўзвод дапусціў якуюсьці правіннасць, званкі адмяняюцца. Права паехаць дадому на выхадныя таксама трэба заслужыць. З адзнакамі «3»-«5» давядзецца застацца ў вучылішчы і паляпшаць паспяховасць.
– Прадметы вывучаем тыя ж, што і ў школе. Аднак патрабаванні больш строгія, – заўважае кадэт. – У першы год вучобы адзнакі ў мяне знізіліся ў параўнанні са школьнымі. Пасля падцягнуўся. Цяпер сярэдні бал за другую чвэрць – «8».
У кадэцкім вучылішчы Ілья Грыгаровіч другі год. Вучыцца ў дзявятым класе. Быць кадэтам – яго асабістае рашэнне.
Перадгісторыяй стаў конкурс юных інспектараў дарожнага руху. Ілья ўдзельнічаў у атрадзе ЮІР Міёрскай СШ
№ 2. Каманда стала першай на раённым этапе і атрымала пуцёўку ў абласны, які праходзіў у Віцебскім кадэцкім вучылішчы. Навучальная ўстанова ўразіла школьніка. З’явіліся думкі сюды паступіць.
Бацькі далі сыну права на самастойны выбар. Падтрымалі ўнука абодва дзядулі.
– У глыбіні душы я спадзявалася, што Ілья застанецца з намі. Не хацелася яго адпускаць. Да апошняга не спяшалася забіраць дакументы са школы, – прызнаецца маці. – Заўважаю, як ён змяняецца. Ужо дарослы і самастойны. Выпраўка іншая, позірк сур’ёзны. Бацькам таксама даводзіцца прымаць лад жыцця кадэтаў. Адміністрацыя і выкладчыкі ў вучылішчы адкрытыя, з кожным можна пракансультавацца. Ад выхавацеля неаднаразова атрымлівалі падзяку за выхаванне сына.
Бацькі – Леанід Антонавіч і Святлана Мікалаеўна – прыязджаюць у вучылішча на мерапрыемствы і бацькоўскія сходы, раз на месяц, а то і часцей забіраюць сына дадому на выхадныя. З радасцю чакае брата шасцігадовая сястрычка Вера.
Ілья таксама сумуе па родных, аднак навучыўся жыць на адлегласці ад дома. За паўтара года нават думак не ўзнікала вярнуцца ў школу. Дысцыпліна і строгі распарадак дня хлопцу не ў цяжар, вольнага часу яму дастаткова. З задавальненнем удзельнічае ў спартыўных спаборніцтвах. Нядаўна іх клас стаў першым па стральбе. Сваё месца ў кадэцкіх буднях займае культурны складнік. У вучылішчы праходзіць конкурс песні, глядзяць спектаклі ў драматычным тэатры імя Я. Коласа. Часты госць ва ўстанове – настаяцель праваслаўнага храма, што знаходзіцца побач. Па жаданні наведваюць святыню кадэты.
Пасля экзаменаў за дзявяты клас Ілья плануе застацца ў вучылішчы, затым прадоўжыць вучобу ў вну. Пакуль думае аб справе следчага. Так ці інакш у будучым збіраецца служыць для сваёй Айчыны.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял з архіва сям’і ГРЫГАРОВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.