Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
«Ад пакалення да пакалення: разам будуем будучыню Беларусі». Пад такім дэвізам напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшла ўрачыстасць, падчас якой прынялі папаўненне ў рады рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў.
Тысячы хлопчыкаў і дзяўчат ад сямі да 14 гадоў аб’ядноўвае БРПА, заўважыла выконваючы абавязкі старшыні раённай піянерскай арганізацыі Надзея Шымуковіч. Нагадала абавязкі піянера: быць адказным, працавітым, сумленным, любіць сваю радзіму. Урачыстае абяцанне іх выконваць далі чацвёртакласнікі СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі і СШ № 2 імя М. Ізварына. Піянер – значыць, першы, падкрэсліла старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Галіна Гур’ева і пажадала дзецям праяўляць сябе і быць першымі ва ўсіх справах.
З уступленнем у рады БРСМ павіншавала моладзь актывістка грамадскага жыцця, былая старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Ала Смерцьева. Пажадала поспеху і адзначыла, што разам можна зрабіць шмат.
Актыўна ўдзельнічае ў жыцці краіны ГА «Белая Русь», заўважыў старшыня раённай арганізацыі Валерый Драба. Выказаў упэўненасць, што новыя ўдзельнікі грамадскага аб’яднання таксама паспрыяюць у рэалізацыі важных праектаў.
У падарунак удзельнікі ўрачыстасці атрымалі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Яркімі момантамі святочнай сустрэчы сталі музычныя нумары выхаванцаў раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.