Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Александр Жук провел встречу с коллективом детского сада №2
Актуально: Александр Ярохнович: в вопросах безопасности мелочей не бывает
Культура: Миорский район представил свою экспозицию на «Славянском базаре»
Актуально: Валерий Драбо обсудил вопросы безопасности с коллективом «Металлопрокатной компании»
Актуально: Единый день информирования прошел в трудовом коллективе ООО «Немстрой»
Гурток робататэхнікі дзейнічае ў раённым Цэнтры дзяцей і моладзі трэці год. Пад кіраўніцтвам педагога Надзеі РАДЗЬКОВАЙ маленькія вынаходнікі збіраюць розныя рэчы з канструктара. Адны простыя, усяго ў некалькі дзеянняў, іншыя патрабуюць больш за сотню крокаў.
На стале – невялікія дэталі канструктара. На экране ноўтбука – пакрокавая інструкцыя для збору вентылятара. Выбіраю функцыю «Пачаць канструяваць». Адно дзеянне змяняе другое і праз некалькі хвілін простая канструкцыя з шасці дэталяў гатова. Цяпер трэба яе запраграмаваць: выбраць хуткасць абароту лопасцяў, час руху, можна дабавіць гук. Гатова! Працуе! У гэты момант адчуваю сябе маленькім дзіцём, якое ўпершыню штосьці зрабіла само і вопыт удаўся. Ад радасці хочацца пляскаць у далоні. Уяўляю, якія эмоцыі пражываюць наведвальнікі гуртка «Робататэхніка», калі пачынаюць рухацца сабраныя імі робат-мастак, елка, слон і іншыя вырабы.
– Калі дзеці толькі прыходзяць на заняткі, думаюць, што з канструктара можна збіраць адны машынкі, і вельмі здзіўляюцца колькасці варыянтаў. Пачынаем з простых вырабаў, з кожным разам задача ўскладняецца, – заўважае кіраўнік гуртка Надзея Радзькова. – Працуем з праграмай LEGO education, версія WeDO 2.0 для малодшых школьнікаў. Займаемся невялікімі групамі. Сваімі поспехамі дзелімся на старонцы ў ТікТок lego_miory.
Сабраць рэч, запраграмаваць і ўбачыць, як яна працуе. На словах – хутка і проста, на справе – даўжэй і цікавей. Падбіраючы і складаючы дэталі, дзеці развіваюць прасторавае ўяўленне і дробную маторыку, выхоўваюць у сабе ўважлівасць і ўменне засяроджвацца. І ра- зам з тым спазнаюць навакольны свет.
На чарговым занятку збіраюць рабатызаваную руку.
– Такую на заводах можна выкарыстоўваць!
– І людзей ратаваць спатрэбіцца!
– І чалавеку ў якасці пратэза падыдзе!
Дзеляцца юныя канструктары версіямі, дзе можна прымяняць вынаходніцтва, цацачную версію якога складаюць дэталька за дэталькай. Займаюцца ў гуртку ў большасці хлопчыкі. З дзяўчынак мала каго вабіць гэты занятак. Між тым Аліса Радзькова і Вадзім Граковіч нядаўна вярнуліся пераможцамі з занальных спаборніцтваў па робататэхніцы. Іх машына-цягач адолела іншыя ў перацягванні каната. У красавіку пацягаецца на абласным этапе.
Захапляльны працэс збору ў адно цэлае прамавугольнікаў, болцікаў і шасцяронак штораз завяршае радасць ад выніку работы. Адзін толькі сумны момант – у канцы занятку рэч трэба разабраць. Каб у наступны раз скласці штосьці яшчэ больш цікавае і незвычайнае.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.