20 Января 2025

Четыре диплома на олимпиаде у школьников Миорщины

gazeta
  • 630

 Завяршыўся абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па прадметах. Паспяхова выступілі школьнікі з Міёршчыны.

На алімпіядзе па англійскай мове спаборнічалі адзінаццацікласнік СШ № 2 імя М. Ізварына Антон Радзіка (настаўнік Ала Мітрафанава)і дзесяцікласніца СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Аліна Хілько (настаўнікі Алена Гоч і Вольга Хілько). У Антона дыплом ІІІ ступені, у Аліны – ІІ ступені.

З дыпломам ІІІ ступені з алімпіяды па фізіцы вярнуўся дзесяцікласнік СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Данііл Іваноў (настаўнік Алена Астапковіч).

Годна прадставіла Міёршчыну на алімпіядзе па рускай мове і літаратуры вучаніца 9 класа СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Лізавета Рудзёнак (настаўнік Таццяна Максіменка).

Дыплом ІІІ ступені з алімпіяды па тэхнічнай працы прывёз вучань 10 класа Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна Міхаіл Баўтот (настаўнік Мікалай Пацеенак).

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

 

← Предыдущая

Активные посетители Миорской детской библиотеки

Назад к списку
Следующая →

Колядки пришли к воспитанникам Миорского детского сада № 1

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]