Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Новые требования в области кибербезопасности начнут действовать с 1 июля. Поясняем новации
Происшествия: Вы наверняка их пробовали: в Беларуси запретили популярные роллы
Актуально: Школы и гимназии Беларуси начинают прием детей в первые классы
Актуально: Выпускные вечера для 11-классников пройдут сегодня в Беларуси
Общество: Лучшие санитарные дружины Миорщины
Вучыцца на «9»-кі і «10»-кі, перамагаць на спартыўных спаборніцтвах, паспяхова ўдзельнічаць у творчых конкурсах, пісаць даследчыя работы, знаходзіць час для захапленняў. Ці магчыма ўсё адразу паспяваць? У вучняў Узмёнскай школы атрымліваецца.
Лідар па імені Ліза
Сямікласніца Ліза Шчарбіцкая – лідар і ў вучобе, і ў піянерскіх справах. У гэтым навучальным годзе ўзначаліла савет школьнай дружыны, з’яўляецца членам дзіцячай палаты БРПА. З цікавасцю ўдзельнічае ў рэспубліканскім конкурсе «Пазнай Беларусь».
– Кожны месяц трэба выконваць пэўнае заданне. У кастрычніку, калі пачаўся конкурс, – прыдумаць паштоўку пра малую радзіму, у лістападзе – напісаць верш, у снежні – стварыць навагоднія цацкі з беларускім арнаментам, у студзені – прыгатаваць нацыяльнальную страву, – расказвае Ліза. – На кожным этапе абавязкова здымаць відэаролік і выкладаць у сацсетцы. Цікава, мне падабаецца.
У піянерскіх конкурсах падтрымлівае дзяўчыну настаўнік беларускай мовы і літаратуры і педагог-арганізатар Наталля Матэленак. Яна ж рыхтуе вучаніцу да алімпіяды па прадмеце.
– У алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры ўдзельнічаюць з дзявятага класа, мы пачалі падрыхтоўку з шостага, – заўважае настаўніца. – У восьмым класе Ліза паўдзельнічае ў алімпіядзе па працоўным навучанні, да якой таксама рыхтуецца загадзя.
Вучыцца Лізе цікава, сярэдні бал – 9. Крыху складаней з матэматыкай, за чвэрць атрымала «8»-ку. Умее знайсці час для сваіх захапленняў. Малюе пейзажы і жывёл, на машынцы, якую падарылі бацькі, шые цацкі, падушкі, ахоўныя маскі, у планах паспрабаваць пашыў адзення.
У шматдзетнай сям’і Шчарбіцкіх падтрымліваюць і імкнуцца развіваць інтарэсы сваіх дзяцей. Разам удзельнічаюць у конкурсах, якія праводзіць выданне «Юный спасатель». Не раз станавіліся пераможцамі.
О, спорт! Ты – супер для Альвіны і Андрэя
ярод свежых спартыўных перамог васьмікласніцы Альвіны Замковіч і дзевяцікласніка Андрэя Грэцкага – выступленне на Міёрскай лыжні – 2021. Альвіна ў сваёй узроставай групе была першай, Андрэй заняў трэцяе месца.
– У спаборніцтвах галоўнае – удзел. Аднак я заўсёды настройваю сябе на высокі вынік. Хочацца перамагаць, – заўважае дзяўчына.
І гэта ёй удаецца. Удзельнічае ў раённых і абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, настольным тэнісе, лыжных гонках. У мінулым навучальным годзе абыграла ў настольны тэніс сапернікаў у раёне і стала трэцяй у вобласці. Восенню хутчэй за іншых школьнікаў фінішыравала ў раённым лёгкаатлетычным кросе. Другое месца заняла ў шматбор’і сярод школ раёна. Прывезла на лыжах перамогу гаспадарцы «Узмёнскі край», за якую сёлета выступала на раённай спартакіядзе.
– У тых лыжных гонках удзельнічала і мая старэйшая сястра Дзіна. Выступала за каманду хлебазавода, дзе цяпер працуе. Заняла другое месца, хоць да гэтага дзесяць гадоў на лыжы не станавілася, – расказвае субяседніца.
Са спортам Альвіна сябруе з першага класа. Любоў да актыўнага ладу жыцця прывіў тата Уладзімір Міхайлавіч, які вядзе ў школе ўрокі фізкультуры. Па гэтым прадмеце ў дзяўчыны заслужаная «10»-ка. Паспявае па іншых дысцыплінах. Сярэдні бал за другую чвэрць – 8,8.
Расклад дня васьмікласніцы запоўнены не толькі ўрокамі і трэніроўкамі. Удзельнічае ў творчых спаборніцтвах, у тым ліку і спартыўнай тэматыкі. Напрыклад, на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці «Ідзі за марай», прысвечанаму Еўрапейскім гульням, відэароліку Альвіны Замковіч прысудзілі трэцяе месца.
Восем гадоў дзяўчына займаецца танцамі. Мастацтва руху і пластыкі асвойвае на гуртку ў Верхнядзвінскім раённым Доме культуры.
Трэніруе мышцы і сілу волі Андрэй Грэцкі.
– Проста так нічога не даб’ешся, трэба займацца, – упэўнены хлопец. – Мінулым летам пачаў бегаць па тры-чатыры кіламетры. Вясной да гэтага вярнуся. Пакуль разам з сябрам займаемся дома. Тата купіў мне штангу, гіры, гантэлі.
У сям’і Грэцкіх, дзе выхоўваюцца трое дзяцей, спорт паважаюць. І дзеці, і бацькі стараюцца трымаць сябе ў добрай фізічнай форме. Дарэчы, маці Ірына Францаўна – настаўніца пачатковых класаў. Вучыць дзетак і фізкультуры. Зразумела, у спісе любімых прадметаў Андрэя фізічная культура на першым месцы. Ставіць свае рэкорды. 21 раз падцягваецца на турніку і намераны палепшыць вынік да 25. Пры школьным нарматыве 40 адціскаецца ад падлогі 68 разоў. Сярод лыжнікаў таксама ў першых радах.
– Спорт вельмі падабаецца, асабліва цяжкая атлетыка. Цікава ўдзельнічаць у спаборніцтвах, – гаворыць Андрэй. – У вучобе асаблівых складанасцей няма. Матэматыка нядрэнна даецца, цікавяць гісторыя, беларуская мова і літаратура. Сярэдні бал – 8,6.
Яшчэ ў ліку захапленняў – тэхніка, рамонтам якой займаецца разам з татам Мікалаем Сямёнавічам, і рыбалка, куды таксама выпраўляюцца ўдваіх.
Надзю ўпрыгожваюць сціпласць і шырокі кругагляд
ціплая ў размове з карэспандэнтам, ля дошкі на ўроках і на сцэне на конкурсах дзевяцікласніца Надзея Сцепулёнак адчувае сябе ўпэўнена. У яе грунтоўныя веды па прадметах – сярэдні бал 9,7. Выдатная памяць не падвядзе ні на конкурсе чытальнікаў «Жывая класіка», ні на фестывалі міжкультурных камунікацый, дзе можна паказаць веды па любімай нямецкай мове. Удзельнічае ў алімпіядах па гэтым прадмеце.
Цікавіцца гісторыяй. Як далёкіх краін, так і сваёй сям’і. Адну з даследчых работ прысвяціла дзядулю, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Аляксандру Парфенцьевічу Сцепулёнку.
– Пакуль была жывая бабуля, я ў яе пра дзядулю распытвала. Штосьці запамінала, штосьці запісвала. Яе расповяды выкарыстала ў рабоце, – расказвае дзяўчына.
Інтарэсы ў Надзеі рознабаковыя. Першае месца ў раённым этапе абласнога конкурсу «Юны натураліст» заняла яе работа «Залаты цуд» пра жыццядзейнасць пчол. Матэрыял, можна сказаць, пад рукой. Тата – заўзяты пчаляр. Праўда, Надзя, як сама прызналася, пчол баіцца.
Вабіць яе ўсходняя культура. Слухае японскую і кітайскую музыку, захапляецца анімэ.
На падрыхтоўку да ўрокаў старшакласніца адводзіць тры-чатыры гадзіны. Бацькоўскі кантроль не патрэбны. Дзяўчыне цікава вучыцца, спазнаваць новае, пашыраць кругагляд.
Кацярына РЫНКЕВІЧ
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.