Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Экономика: В Беларуси на 1 сентября открыто 156,3 тыс. депозитных счетов по программе "Семейный капитал"
Экономика: В чем опасность скрытой заработной платы
Общество: Суммы арендной платы выставлены в ЕРИП
Профилактика: С 12 сентября ГАИ проводит профилактическое мероприятие, направленное на предупреждение ДТП с участием несовершеннолетних
Официально: Выездной прием граждан в аг. Николаево проведет Валерий Драбо
"Наша земля на деянии богато-память о них ты храни праздник!" Таким девизом руководствуются педагоги Дисненской СШ имени М. Кузьмина, устраивая экскурсии для учеников. На этот раз мы взяли направление на историко-культурный комплекс «Линия Сталина».
«Наша зямля на падзеі багата – памяць пра іх ты захоўвай свята!» Такім дэвізам кіруюцца педагогі Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна, ладзячы экскурсіі для вучняў. На гэты раз мы ўзялі кірунак на гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна».
Нас пазнаёмілі з гісторыяй узнікнення музея пад адкрытым небам, з экспазіцыямі, з гісторыяй некаторых экспанатаў, якія збіралі па ўсім былым Савецкім Саюзе. Дарэчы, многія з іх прывезены з Віцебскай вобласці. З гонарам слухалі аповед экскурсавода пра аднаго са стваральнікаў комплекса – Аляксандра Міхайлавіча Мятлу, ураджэнца Міёрскага раёна.
Дзеці разглядалі тэхніку, бліжэй пазнаёміліся з абсталяваннем некаторых баявых машын, самыя смелыя спрабавалі стрэліць з вінтоўкі Мосіна.
У Мінску завіталі ў заапарк, дзе пабачылі шмат экзатычных жывёл і наведалі Дынапарк. Самае моцнае ўражанне пакінула прадстаўленне ў дэльфінарыі. Марскі леў і дэльфіны паказалі свой спрыт, віртуозна выконваючы каманды трэнераў.
Па дарозе дадому наведалі мемарыяльны комплекс «Пракляцце фашызму» на месцы спаленай вёскі Шунёўка ў Докшыцкім раёне. Даведаліся пра трагічныя падзеі, якія адбыліся тут 22 мая 1943 года, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць нявінных ахвяр вайны.
Дзелячыся ўражаннямі ад паездкі, дзеці адзначылі, што ведаць гісторыю Радзімы важна і патрэбна для таго, каб жыць у мірнай краіне і мець магчымасць захапляцца яе прыгажосцю і веліччу.
Алена КРАСОЎСКАЯ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Фотаматэрыял прадаставіў аўтар.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.