15 Ноября 2019

Капитан Касимовский из Миор - за дисциплину и стабильность

gazeta
  • 381

 Самым важным у сваёй рабоце ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей КАСІМОЎСКІ лічыць уменне будаваць зносіны з людзьмі, а самым складаным – размяркоўваць час так, каб з усімі задачамі справіцца.

У капітана міліцыі Касімоўскага сёлета юбілей – 10 гадоў на службе. У кастрычніку 2009-га прыступіў да абавязкаў міліцыянера-дзяжурнага ў ізалятары часовага ўтрымання, а ў маі 2013-га стаў участковым інспектарам. Пастаяннае месца дыслакацыі – Міёрскі сельсавет. Нядаўна тэрыторыя адказнасці пашырылася Новапагосцкім і часткай Перабродскага.

 

 – Служыў я ў Мар’інай Горцы ў войсках спецыяльнага прызначэння. У армію пайшоў адразу пасля школы, – расказвае Сяргей. – Калі вярнуўся дадому, запрасілі ў міліцыю. Доўга не раздумваў. Да формы і строгага распарадку прывык. Чаму б і не паспрабаваць?

 Пасля падрыхтоўкі ў Мінску малады міліцыянер вярнуўся ў раённы аддзел унутраных спраў. Першыя гады на службе сумяшчаў з вучобай на завочным аддзяленні Магілёўскага каледжа МУС (цяпер інстытут). Калі атрымаў дыплом, прапанавалі пасаду ўчастковага інспектара міліцыі.

 – Як часта на выклікі выязджаю? Па-рознаму бывае, – кажа міліцыянер. – То за тыдзень два – тры выпадкі, а то за дзень столькі.

Чытайце цалкам у № 93 "Міёрскіх навін" за 19 лістапада, электронны варыянт на сайце белкіёску.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

← Предыдущая

Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»

Назад к списку
Следующая →

Морозу из Повятья и в холода тепло

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]