Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Лучшие санитарные дружины Миорщины
Общество: В Беларуси за январь - май 2026 года ликвидировано 14 интернет-наркошопов
Социальный вектор: Физические лица вправе сдавать жилые помещения посуточно двумя способами
Профилактика: С 1 июня по 15 сентября на Миорщине проходит специальная программа "Мак"

Падрыхтоўка да выпускных і ўступных іспытаў у прыярытэце для адзінаццацікласнікаў Новапагосцкай СШ імя Г. Цітовіча Аліны Маляўка і Уладзіслава Трубілы. Задоўга да выпускнога класа вызначыліся з будучай прафесіяй і настойліва ідуць да мэты.
Пра адказныя адносіны выпускнікоў да вучобы сведчаць высокія адзнакі. У Аліны сярэдні бал за трэцюю чвэрць – 9,4, у Уладзіслава – 9,3. Матывацыю атрымаць прафесію сваёй мары падкрэсліваюць самападрыхтоўка і заняткі з рэпетытарамі. Аліна намерана стаць педыятрам, Уладзіслаў – праграмістам.
– Быць педыятрам вырашыла яшчэ ў дзіцячым садку. Маленькай часта ў бальніцы ляжала, яшчэ тады натхнілася гэтай прафесіяй. Да паступлення ва ўніверсітэт рыхтуюся з восьмага класа, – расказвае дзяўчына.
– Мне заўсёды падабаліся камп'ютары. У будучым бачу сябе распрацоўшчыкам камп'ютарных гульняў, – дзеліцца юнак. – Пры паступленні трэба здаваць фізіку, матэматыку, беларускую мову. Рыхтуюся з дзявятага класа.
Са слоў выпускнікоў, цяпер увесь іх час і сілы скіраваны на падрыхтоўку да іспытаў. Разам з тым актыўнічаюць у школьным жыцці. Вядучыя на мерапрыемствах, удзельнікі конкурсаў, алімпіяд. Аліна з'яўляецца членам Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў.
Разумеюць выпускнікі важнасць адпачынку. Для Аліны гэта прагулкі на свежым паветры з сабакам. Таксама рэлакс – кулінарыя. Вольны час Уладзіслава запаўняюць кіно, музыка, сустрэчы з сябрамі. Гатаваць таксама ўмее і за гэты бытавы складнік самастойнага жыцця не хвалюецца.
Як заўважаюць маладыя людзі, ім яшчэ не верыцца, што хутка надыдзе час развітацца са школай.
– Шмат добрых успамінаў застанецца. Наш класны кіраўнік Марына Пятроўна Лапкоўская стала для нас другой маці, – заўважае Аліна.
– Школьную пару буду ўспамінаць з цеплынёй. І наш дружны клас, і цудоўных настаўнікаў, – адзначае Уладзіслаў.
«Мяне цікавіць усё, дзе магу сябе праявіць», – гаворыць дзесяцікласніца Новапагосцкай СШ імя Г. Цітовіча Анастасія Гарноўская. Добра вучыцца, вя-дзе экскурсіі ў школьным музеі, удзельнічае ў мерапрыемствах і конкурсах, з карысцю праводзіць вольны час.
У гэтым навучальным годзе Анастасія атрымала чарговы новы вопыт. Стала пераможцай раённага і абласнога этапаў конкурсу юных экскурсаводаў школьных музеяў і паспяхова выступіла на заключным рэспубліканскім. Таксама ўдзельнічала ў раённым этапе конкурсу «Я – патрыёт сваёй краіны», у конкурсе юных інспектараў дарожнага руху.

– Актыўнічаю з пачатковых класаў. Падабаецца ўдзельнічаць у конкурсах, мерапрыемствах. Не баюся браць на сябе адказнасць. Заўсёды разлічваю на сябе і вельмі ўдзячна за падтрымку настаўнікам, сваёй сям'і, – адзначае старшакласніца. – Мерапрыемствы і конкурсы фарміруюць упэўненасць у сабе, а з ёй прасцей у дарослым жыцці.
У вучобе Насця таксама паспявае. Сярэдні бал за трэцюю чвэрць – 8,8. Любімы прадмет – матэматыка. Яшчэ падабаюцца беларуская мова і руская літаратура. Шмат увагі надае фізіцы, бо па гэтай дысцыпліне будзе здаваць ЦТ.
– Планую атрымаць прафесію геадэзіста, – дзеліцца суразмоўніца. – Ведаю, што гэта за справа і чым давядзецца займацца. Знаёмыя працуюць у гэтай сферы.
Вольны час Насця імкнецца праводзіць з карысцю. Стасункі з бабуляй, чытанне кніг, кулінарыя, мотатэхніка. Апошняе захапленне здзіўляе сяброў. Сама ж з радасцю спяшаецца ў гараж дапамагаць тату з рамонтам тэхнікі. У бліжэйшых планах – атрымаць правы на матацыкл.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.