09 Августа 2026

Активные посетители Миорской детской библиотеки

gazeta
  • 31570

 

Дзеці не чытаюць кніг. З гэтым можна пагадзіцца, але не цалкам. У эпоху даступнага Інтэрнэту і багацця гаджатаў кнігі застаюцца цікавымі для юных чытачоў. Прыклад таму – актыўныя наведвальнікі Міёрскай дзіцячай бібліятэкі.

Дзесяцігадовая Алёна Туронак прыходзіць на абанемент кожны тыдзень. Бярэ адразу некалькі кніг і з цікавасцю праводзіць вольны час за чытаннем.

– Яшчэ да школы мама навучыла мяне чытаць, а ў бібліятэку прывяла, калі я ў першы клас пайшла, – расказвае яна. – Чытаю кожны дзень. Мне падабаюцца дэтэктывы, асабліва гісторыі пра ката Уінстана.

Алёна ідзе ў шосты клас. Са спісу літаратуры на лета больш за палову ўжо прачытана.

Перайшла ў дзявяты клас Даша Басакова. З дзіцячай бібліятэкай сябруе з пачатковых класаў, сюды яе таксама прывяла мама.

– Раманы, дэтэктывы, фэнтэзі, – ак- рэслівае свае інтарэсы. – Дні за два кнігу прачытваю. Любімай пакуль няма.

У бібліятэку Даша прыходзіць з сястрычкамі-блізнятамі Аняй і Янай. Ім па восем гадоў, ужо трэцякласніцы.

Як заўважаюць юныя чытачы, у іх хапае часу і ў тэлефоне пасядзець, і на вуліцы пагуляць. А кніга стала пастаянным пунктам у раскладзе дня.

Рады сустрэчам з актыўнымі чытачамі бібліятэкары. Кожны год адзначаюць іх падчас Тыдня дзіцячай кнігі, што праходзіць у пачатку красавіка.

– Таксама сярод найлепшых Елізар Зарудніцкі. Хлопчык перайшоў у чацвёрты клас, а ўжо прачытаў усяго Гары Потэра. Шмат чытаюць Арсеній Бучынскі і Мірон Камуннікаў. Са старэйшых дзяцей трэба адзначыць Ягора Кіслага і Ульяну Буёнак. Калі малодшым цікавыя дэтэктывы, прыгоды і фэнтэзі, то старэйшыя часта пытаюцца пра літаратуру псіхалагічнай скіраванасці, – расказвае загадчык дзіцячай бібліятэкі Таццяна Вішнеўская. – Любоў да кнігі і цікавасць да чытання пачынаюцца з сям’і. Напрыклад, з сынам-дашкольнікам прыходзіць у бібліятэку Таццяна Гарбачова-Голер, шмат літаратуры перачыталі. Зацікавіць малых кнігай трэба ўласным прыкладам. Чытаюць бацькі – будуць чытаць і дзеці. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.
← Предыдущая

Команда Миорского района отправилась выступать в финале конкурса «SuperПРОФИ‑2026»

Назад к списку
Следующая →

“Пытанне Прэзідэнту”

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]