Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Лучшие санитарные дружины Миорщины
Общество: В Беларуси за январь - май 2026 года ликвидировано 14 интернет-наркошопов
Социальный вектор: Физические лица вправе сдавать жилые помещения посуточно двумя способами
Профилактика: С 1 июня по 15 сентября на Миорщине проходит специальная программа "Мак"
Чарговае пасяджэнне Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу адбылося 12 лютага. У ім прынялі ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і дэлегаты з усіх рэгіёнаў краіны. Міёршчыну прадстаўляў старшыня Маладзёжнага савета пры раённым Савеце дэпутатаў і член Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Максім Філіповіч.
Падчас пасяджэння падвялі вынікі работы за справаздачны перыяд, прадставілі заканадаўчыя ініцыятывы. Асаблівую ўвагу надалі планам на бягучы год. Вызначылі ключавыя накірункі развіцця і новыя праекты. У завяршэнні ўзнагародзілі актывістаў. За плённую работу і актыўны ўдзел у рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў і праектаў ліст-падзяку атрымаў Максім Філіповіч.
– Удзел у пасяджэнні стаў для мяне значымай падзеяй і важным этапам у грамадскай дзейнасці, – адзначае Максім Юр’евіч. – Асабліва каштоўныя стасункі са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай. Яе ўвага да рэгіянальных ініцыятыў, гатоўнасць выслухаць маладых прадстаўнікоў з розных куточкаў краіны, у тым ліку з нашага Міёрскага раёна, пацвярджае, што меркаванне моладзі ў Беларусі ўлічваецца пры выпрацоўцы рашэнняў. Падвядзенне вынікаў дазволіла ўбачыць маштаб зробленай калегамі з іншых рэгіёнаў работы і абмяняцца карыснымі практыкамі. Натхняюць планы на бягучы год. Упэўнены, што рэалізацыя намечаных праектаў умацуе патэнцыял рэгіёнаў і адкрые новыя магчымасці для самарэалізацыі маладых беларусаў на малой радзіме.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял прадаставіў Максім ФІЛІПОВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.