Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: В школах обновлены учебные программы для 1-го и 5-го классов
Актуально: Извещения на уплату имущественных налогов за 2025 год направлены в личный кабинет плательщика
АПК: В Беларуси намолотили 7,6 миллиона тонн зерна
Происшествия: Трагедия из-за дольки апельсина: судебные эксперты напоминают правила первой помощи, которые могут спасти жизнь
Происшествия: ️Мошенники в Беларуси начали создавать поддельные точки Wi-Fi. Как это работает
У мінулую нядзелю Пераброддзе ў пяты раз прымала свята народнай творчасці “Перабродская зорка”. Старэйшына Георгій Феафанавіч Іваноў нагадаў, што яму папярэднічала вялікая работа, якую правёў аргкамітэт пад кіраўніцтвам старшыні сельскага Савета Віктара Мікалаевіча Дзеравянчыка. У цэнтры населенага пункта ставілі новыя агароджы і фарбавалі іх, займаліся добраўпарадкаваннем, абкошвалі сядзібы. А яшчэ трэба было запрасіць гасцей-артыстаў, народных майстроў з райцэнтра і наваколля, “адмабілізаваць” мясцовых гаспадынь, падрыхтаваць сцэну... Усё нават цяжка пералічыць. У асноўным з праграмай справіліся, хаця яшчэ вельмі хацелі заняцца асфальтаваннем.
Пераброддзе сустракала гасцей яркім сонейкам. Пад яго гарачымі промнямі майстры народнага клуба “Святліца”, якімі кіруе Алена Батарчук, размяшчалі сваю экспазіцыю, у якой было шмат вырабаў з керамікі, сувеніраў, шкатулак, карцін, мяккіх цацак, пакрывалаў і іншага. Побач размясціліся абярэгі, ручнікі, пакрывалы, падушкі і ўсё, чым багаты Дом рамёстваў у Дзісне. А яго прадстаўлялі кіраўнік Алена Балаш і метадыст Наталля Валенцік. З батыкам знаёміла маладая мастачка Наталля Ліпатава. Мясцовы талент Валянціна Фёдарава ўмее ствараць прыгожыя творы нават з макаронаў. А вось Галіна Паўлоўская выкарыстоўвае харчовыя прадукты па прамому прызначэнню: як і летась, яе піражкі пакупнікі “размялі” імгненна.
Асобны стэнд быў прысвечаны конкурсу “Пераброддзе вачыма дзяцей”. На малюнках А. Сямчонак, К. Глод, Ц. Фёдарава, А. Сямчонак, Ю. Смерцьева возера, яркае сонца на блакітным небе, прыгажосць наваколляў і вясковыя хаты. Назвы малюнкаў гавораць самі за сябе: ”Мая вёска”, “Перабродскія прыгажосці”, “Вясна ў вёсцы”, “Рыбалоў”... Уступам да твораў юных мастакоў стаў малюнак дарослага творцы Паўла Пятровіча Фёдарава.
![]()
Адзін са стэндаў быў прысвечаны славутым землякам — народным артыстам М. Р. Шуманскаму і В. І. Юневічу. Тут не толькі іх афіцыйныя партрэты, перабродцы часцей сустракалі гэтых вядомых спевакоў на рыбалцы, у час адпачынку.
І вось на сцэну выходзяць вядучыя Аляксандр Генадзьевіч Гайдзель і Наталля Віктараўна Самсановіч. Удзельнікаў свята вітаюць намеснік старшы райвыканкама М. М. Баніфатава, старшыня Перабродскага сельскага Савета В. М. Дзеравянчык, начальнік аддзела культуры А. С. Тронькін. Яны жадаюць перабродцам і іх гасцям прыемнага адпачынку, новых знаёмстваў з талентамі, цікавага правядзення часу. Песняй вітае гасцей музычны кіраўнік Перабродскага СДК Таццяна Колас. Цудоўным голасам і добрымі песнямі захапіў гледачоў Вадзім Чапулёнак. Ён тутэйшы, аднак працуе ў сталіцы авіядыспетчарам.
![]()
Вядучыя прадстаўляюць удзельнікаў свята і яго гасцей. А потым гаспадаром сцэны становіцца творчы калектыў Чапукоўскага СДК. Ён падрыхтаваў да свята рознабаковую праграму, якая ўключала дэманстрацыю мод “Ільняная казка” і “Вясёлая мазаіка”, сучасныя і традыцыйныя песні, кампазіцыі “Ручнікі” і “Палёт душы”. Запомняцца перабродцам спевакі Аксана і Ганна Пяткевічы, дэкламатар Святлана Катовіч.
Не памылюся, калі скажу, што самым чакаемым на свяце было выступленне беларускай культурна-асветніцкай суполкі “Уздым” з Даўгаўпілса. Справа ў тым, што яе старшыня Барыс Іваноў з Пераброддзя, саліст Аляксандр Лапа — з Зачарэўя, спявачка Каця Сувалкіна — з Мурашак.
Барыс Феафанавіч расказаў, што ён нарадзіўся ў Орцах, а школу заканчваў у Пераброддзі. Беларуская культурна-асветніцкая суполка “Уздым” створана ў 1993 годзе, яна аб’ядноўвае беларусаў Латвіі, што не парываюць духоўныя сувязі з роднымі мясцінамі. І ў Пераброддзе прыехалі члены фальклорнага калектыву “Купалінка”, танцавальны калектыў ”Лянок”, трыа “Ластаўкі”, у якім пад кіраўніцтвам Таццяны Піменавай спяваюць Наталля Зубкова і Наталля Лайнене. Большасць сама-дзейных артыстаў нарадзілася ў Беларусі, яны выконваюць не толькі народныя творы. Словы для песняў ім піша Станіслаў Валодзька, музыку — Таццяна Піменава.
![]()
Суполка “Уздым” выступала сёлета ў Мінску на першым фестывалі дыяспар беларусаў замежжа, прымала ўдзел у “Славянскім базары”. А сам Б. Ф. Іваноў з’яўляецца членам кансультацыйнага савета пры міністры культуры Рэспублікі Беларусь. Застаецца дадаць, што ён яшчэ і родны брат цяперашняга старэйшыны вёскі Пераброддзе Г. Ф. Іванова.
Не дзіўна, што Барыс Феафанавіч па прозвішчах звярнуўся да землякоў-перабродцаў. І пад апладысменты сцвярджаў: толькі з намі ён поўны, — беларускі народ. А фальклорны гурт “Купалінка” адкрыў праграму песняй “Сустракай, Беларусь”, якую цудоўна запявала Наталля Зубкова. Потым былі народная “Ажаніўся стары дзед”, “Я па грыбы пайшла”. Саша Лапа спяваў пра чорную галку, танцаваў гурт “Лянок”, гумарыстычны верш пра балет чытала Галіна Сантоцкая. Пад акардэон Славы Пятрова выступалі “Ластаўкі”...
У гледачоў не выклікала сумненняў выказванне нашых латышскіх землякоў аб тым, што “душа ў іх там, а сэрца — тут”. І неяк па-асабліваму гучала песня “Развітальная”, выкананая гуртом. Але ў цэлым выступленне закончылася аптымістычным танцам “Бульбачка”. І сапраўды, “пад шкварачку, ды з чарачкай беларус не прападзе!”
Прадоўжылі канцэрт самадзейныя артысты Паташнянскага сельскага клуба. Урывак з п’есы “Калі заспявае певень” непрыкметна перайшоў у абрад “Пасад нявесты”. Спявалі Эдвард Яроўскі, Антон Астукевіч, Аляксандр Гайдзель, Вольга, Сяргей і Жэня Шукі, мужчынская вакальная група. Праграму падрыхтавалі загадчык клуба Валерый Блажэвіч і музычны кіраўнік Дзяніс Росаў.
“Перабродская зорка” ззяла доўга, над вёскай і азёрамі лілася чароўная музыка, гучалі вясёлыя галасы.
На здымках: Карысталіся попытам піражкі Г. Г. Паўлоўскай; госці з Латвіі; Вадзім Чапулёнак; Таццяна Колас; Сувеніры ад “Святліцы”.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.