07 Февраля 2026

Выставку "Лоскутный калейдоскоп" представили в Миорской центральной районной библиотеке

gazeta
  • 1479

 Цуды трэба рабіць сваімі рукамі, сцвярджаў класік. Гэтым займаюцца ў народнай студыі майстроў «Скарбніца» Верхнядзвінскага Дома рамёстваў. Выставу «Лапікавы калейдаскоп» прадставілі ў Міёрскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Падчас адкрыцця майстрыцы захапілі аўдыторыю расповядамі пра сваю творчасць.

Як заўважыла загадчык Верхнядзвінскага Дома рамёстваў Святлана Малахоўская, мясцовыя ўмельцы адрадзілі 18 відаў рамёстваў. Найбольш актыўна працуюць у тэхніцы лапікавага шыцця. Кіраўнік народнай студыі майстроў «Скарбніца» Алена Дзямешка адзначыла, што аб’яднанню споўнілася 37 гадоў, яго ўдзельнікі рэалізоўваюць розныя творчыя праекты. Напрыклад, да юбілею Верхнядзвінска ў 2021 годзе майстры лапікавага шыцця стварылі абярэг для горада. Асобныя яго элементы прадстаўлены на выставе, палатно працягвае дапаўняцца новымі складнікамі.

Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з кожнай умеліцай, іх работамі і сакрэтамі майстэрства. Сярод апошніх майстрыца Святлана Калеснікава адзначыла цярплівасць і ўседлівасць. Разам з тым заўважыла, што творчы працэс супакойвае і дорыць радасць. Ураджэнка Наўгародскай вобласці, дзе моцныя традыцыі лапікавага шыцця, працягвае іх на Верхнядзвіншчыне. Адзначае, што калі раней рэчы з кавалачкаў тканіны шылі па неабходнасці, то цяпер гэта мастацтва. Стварае коўдры, дэкаратыўныя падушкі, сюжэтныя карціны.

 Як вязальшчыца прыйшла ў «Скарбніцу» Ірына Салаўёва. Пасля асвоіла лапікавае шыццё. У творчай скарбонцы больш за 20 коўдраў у гэтай тэхніцы. Напрыклад, для дачкі-піяністкі стварыла з лапікаў коўдру ў выглядзе раяля. У гардэробах усіх чатырох дачок нямала рэчаў, што звязала маці. Калекцыя з 16 шаляў увайшла ў лік пераможцаў конкурсу ў рамках «Славянскага базару ў Віцебску». Як заўважае майстрыца, ёй па душы яркія колеры. Работы Ірыны выпраменьваюць радасць і пазітыў.

Сучасны накірунак лапікавага шыцця прадстаўляе майстар Ала Савіцкая. Гэтае народнае рамяство прымяняе для аздаблення сумак і верхняга адзення. Глядзіцца арыгінальна, модна, стыльна. Асвоіла тэхніку машыннага падшывання (рус. стёжка), якая ўдала спалучаецца з лапікавым шыццём.

 У сапраўднага майстра ніводны кавалачак тканіны не прападзе. Сведчанне таму работы Веры Сцілбо. Умеліца стварае карціны, кошычкі, цацкі з зусім маленькіх лапікаў. Творы адлюстроўваюць яе любоў да прыроды: «малюе» кавалачкамі тканіны птушак, жывёл, грыбы.

У кожнай майстрыцы ўласныя почырк і бачанне. Іх работы – рукатворны цуд. Каб у гэтым пераканацца, зазірніце ў бібліятэку. Выстава дзейнічае да 8 сакавіка. Уваход свабодны. 

У ТЭМУ
Выстава «Лапікавы калейдаскоп» працягвае цыкл мерапрыемстваў «Імя табе жанчына», што ладзяць у цэнтральнай раённай бібліятэцы ў Год беларускай жанчыны.

 Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.

 

← Предыдущая

Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке

Назад к списку
Следующая →

Обрядовое богатство Масленицы как потенциальный кандидат в список ЮНЕСКО

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]