Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Пульс Миорщины: Ценю, что живу и работаю в Миорах
Пульс Миорщины: Секрет счастья семьи Костюкевич из Дисны длиною в 50 лет
Актуально: Александр Жук провел встречу с коллективом детского сада №2
Актуально: Александр Ярохнович: в вопросах безопасности мелочей не бывает
Культура: Миорский район представил свою экспозицию на «Славянском базаре»
Выставка "Свет немеркнущий" действует в Миорской центральной районной библиотеке. На ней представлены работы участников международного гуманитарного пленэрно-выставочного проекта «Русская Атлантида».
Выстава «Святло незгасальнае» дзейнічае ў Міёрскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. На ёй прадстаўлены работы ўдзельнікаў міжнароднага гуманітарнага пленэрна-выставачнага праекта «Руская Атлантыда».
Больш за 120 пленэраў, каля 140 тэматычных выстаў і майстар-класаў, больш за тысячу ўдзельнікаў з дзевятнаццаці краін свету. Гэта вынікі рэалізацыі праекта «Руская Атлантыда», якому ў мінулым годзе споўнілася дзесяць гадоў. Выстава «Святло незгасальнае» – яшчэ адзін крок да ўмацавання сяброўскіх адносін паміж народамі Беларусі і Расіі праз каштоўнасці культуры і мастацтва, заўважыла падчас яе адкрыцця дырэктар бібліятэкі Таццяна Цыцыліна.
Урачыстасць сабрала ўдзельнікаў Расійскага клуба праваслаўных мецэнатаў, па ініцыятыве якога рэалізуецца праект, прадстаўнікоў раённай улады і духавенства, супрацоўнікаў устаноў культуры горада. Добрую справу, па праваслаўнай традыцыі, распачалі з малебна.
Дзе двое або трое сабраны ў імя Маё, там Я сярод іх, прывёў біблейскія радкі
дабрачынны Міёрскай акругі протаіерэй Віктар Вабішчэвіч і заўважыў, што Бог заўжды з тымі, хто яго праслаўляе, а праваслаўная царква вітае людзей мастацтва.
Як заўважыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук, экспануемая выстава падорыць міярчанам асалоду ад творчасці. Духоўнае адзінства беларусаў і расіян падкрэсліў старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба і выказаў удзячнасць арганізатарам за магчымасць пабачыць творчыя работы.
Як расказаў афіцыйны прадстаўнік у Беларусі Расійскага клуба праваслаўных мецэнатаў Аляксандр Копелеў, сімвалам праекта «Руская Атлантыда» стала Калязінская званіца. Гэта помнік гісторыі і архітэктуры на штучным востраве Углічскага вадасховішча паблізу расійскага горада Калязіна. Пабудаваная ў 1800 годзе пры Мікалаеўскім саборы званіца – практычна ўсё, што засталося ад старажытнай часткі горада, якую затапілі падчас будаўніцтва вадасховішча ў 1939-м. Сабор разабралі, а званіцу пакінулі ў якасці маяка.
Адлюстравана Калязінская званіца на адной з прадстаўленых на выставе работ. На палотнах сучасных мастакоў з Расіі, Беларусі і іншых краін – праваслаўныя храмы, манастыры, пейзажы.
Выстава «Святло незгасальнае» дзейнічае ў цэнтральнай раённай бібліятэцы да 25 мая. Уваход свабодны.
ДАРЭЧЫ
«Руская Атлантыда» не адзіны праект Расійскага клуба праваслаўных мецэнатаў, які аб’ядноўвае бізнесменаў-вернікаў. Будавалі храмы, адзін з якіх узведзены ў Мінску. Праводзілі міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў да Вялікадня. Сёлета на «Славянскім базары» ў Віцебску арганізуюць паказы сацыяльных фільмаў, якія нядаўна дэманстравалі навучэнцам устаноў адукацыі абласнога цэнтра.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.