Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Лаканічнасць нацюрморта, маляўнічасць пейзажа, выразнасць партрэта. На выяўленчым аддзяленні дзіцячай школы мастацтваў (ДШМ) дзейнічае выстава вучэбных і творчых работ.
Выставу па праву можна назваць сямейнай. Аўтары работ – муж і жонка Аляксандр і Вольга Чарняўскія. У Аляксандра ўласная справа, Вольга выкладае на выяўленчым аддзяленні ДШМ. Калісьці разам вучыліся на мастацка-графічным факультэце ВДУ імя П. Машэрава. Большасць з прадстаўленых на выставе работ напісаны ў студэнцкую пару.
Лаканічная кампаноўка адрознівае нацюрморты, прасторам і багаццем колеру вабяць пейзажы. Шмат партрэтаў. Напрыклад, на адным з іх адзін і той жа чалавек адлюстраваны ў розных ракурсах.
Асобна вылучаецца стэнд з фотаздымкамі скульптур, створаных Аляксандрам. У іх ліку выявы двух апосталаў, што знаходзяцца ў касцёле ў Міёрах. У вёсцы Слабада вандроўнік паба- чыць скульптуры Іясафата Кунцэвіча, Ефрасінні Полацкай. Помнік «Дзеці міру – дзецям вайны», размешчаны ў скверы ў нашым райцэнтры, таксама стварыў Аляксандр Чарняўскі.
Дзверы выяўленчага аддзялення адчынены для гасцей. Наведаць выставу можа кожны аматар творчасці.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота з альбома выяўленчага аддзялення ДШМ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.