26 Апреля 2024

Выставка собрала этюды и картины земляка Вячеслава Шамшура в Миорах

gazeta
  • 760

Значимое культурное событие для района состоялось 13 апреля. Наш земляк, известный художник Вячеслав Шамшур, подарил часть своих трудов приходу Успения Пресвятой Девы Марии в Миорах и Миорской районной библиотеке.

Значная культурная падзея для раёна адбылася 13 красавіка. Наш зямляк, вядомы мастак Вячаслаў Шамшур, падарыў частку сваіх прац парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Міёрах і Міёрскай раённай бібліятэцы.

Карціны былі дастаўлены з Віцебска пры падтрымцы Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, дзе Вячаслаў Шамшур працуе з 1970 года. Работы, напісаныя ў тэхніцы пастэль, мастак стварыў на працягу 1997-2020 гг. На палотнах касцёл, набярэжная, старыя міёрскія вуліцы, а таксама вясковыя пейзажы, балота Ельня, Друя-Педруя і нават Кракаў.

Першая сустрэча адбылася ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Перад урачыстай імпрэзай у бакавой наве святыні была зладжана выстава, на якую завіталі родныя і знаёмыя аўтара, а таксама тыя, хто цікавіцца мастацтвам. Бліжэй пазнаёміцца з вядомым земляком і яго творчасцю прыйшлі таксама навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў, якія з непадробным захапленнем вывучалі творы майстра.

Пасля агульнага азнаямлення з выставай распачалася міні-канферэнцыя. З уступным словам да прысутных звярнуўся арганізатар імпрэзы вядомы празаік, публіцыст і наш зямляк Франц Сіўко, які коратка ўзгадаў біяграфію мастака.

Вячаслаў Шамшур нарадзіўся 20 жніўня 1942 года ў вёсцы Пціцкія і ўжо з малых гадоў праяўляў цікавасць да малявання. У 1962-м ён паступіў на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута і з той пары жыве і працуе ў Віцебску, аднак ніколі не губляў сувязі з Міёршчынай. Цяпер, дзякуючы ўзаемапаразуменню і падтрымцы з боку Міёрскай парафіі, шэраг прац мастака будзе захоўвацца на яго малой радзіме.

Пра творчасць і навуковую дзейнасць Вячаслава Шамшура расказаў яго калега Міхась Цыбульскі – вядомы беларускі жывапісец і педагог, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Выступоўца адзначыў, што Вячаслава Шамшура нярэдка называюць класікам пейзажнага жанру, і ў гэтым няма вялікага перабольшвання. Яго творы ў поўнай меры адлюстроўваюць сучасныя ўяўленні пра пейзаж. Мастак пачынаў з лінарытаў (лінарыт – гравюра на лінолеуме, – заўв. аўт.) і на працягу некалькі гадоў выдатна засвоіў гэту тэхніку. Ужо ў ёй мастак прадэманстраваў свае найлепшыя якасці графіка, сапраўднага майстра кампазіцыі. Пачынаючы з 1990-х гадоў Вячаслаў Шамшур больш увагі надае тэхніцы пастэлі, якая ў яго творчасці набыла новае гучанне, жывапісную дэкаратыўнасць і падкрэсленую дынаміку. Шчырасць у творчасці Вячаслава Шамшура – гэта ў першую чаргу адкрытасць яго асобы і пачуццяў. Гэта сардэчнасць і душэўнасць, даступнасць і зразумеласць у створаных ім вобразах.

Вячаслаў Шамшур не толькі мастак, але і навукоўца. Ён з'яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых прац і сааўтарам 4-га тома «Гісторыі мастацтва Беларусі». Плённая навуковая дзейнасць стала падставай для прысваення яму ў 1993 годзе вучонага звання прафесара.

Звяртаючыся да прысутных, Вячаслаў Шамшур заўважыў, што дарога дадому заўсёды нясе яму энергію дабрыні і чысціні:

– Сёння будучы тут, у Міёрах, мне да слёз прыемна бачыць твары маіх родных. Перадача твораў Міёрскаму касцёлу невыпадковая. Касцёл з'яўляецца адным з цэнтраў духоўнай культуры. Гэта самае надзейнае месца для захоўвання маіх прац. Я ўдзячны пробашчу парафіі ксяндзу Андрэю Куліку за такую магчымасць. Для мяне вялікі гонар, што мае працы будуць захоўвацца ў касцёле, да якога належыць большая частка маёй радні. Тут маліліся мой дзед і мая маці, тут бываў мой бацька.

На заканчэнне імпрэзы са словамі ўдзячнасці да мастака звярнуўся пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік. Святар адзначыў, што Бог кожнаму чалавеку дае свае таленты. Вячаслава Шамшура Бог надзяліў талентам адлюстроўваць свет так, як ён гэта бачыць. Ахвяруючы парафіі і касцёлу свае працы, мастак прыносіць дар Пану Богу за той талент, які атрымаў. Ён, як чалавек, які клапоціцца пра будучыню і мае багаты жыццёвы досвед, разумее, што мы павінны быць удзячныя Богу за тыя ласкі, якія Ён нам спасылае. Хай Пан Бог аддзячыць за гэты жэст і ўзнагародзіць Вячаслава Шамшура здароўем і даўгалеццем.

Сустрэчу працягнула экскурсія па выставе, якую правёў сам аўтар. Ён расказаў пра гісторыю стварэння асобных карцін, падзяліўся некаторымі сакрэтамі майстэрства і адказаў на пытанні наведвальнікаў. Яшчэ доўгі час дзеці і дарослыя не адпускалі мастака. Адкрытасць і дабразычлівасць майстра прыцягвала і захапляла. Увесь час побач была і жонка мастака – Раіса Іванаўна, якая разам прыехала з Віцебска, каб падтрымаць мужа.

Пасля экскурсіі па выставе для гасцей і ахвотных парафіянаў пра гісторыю Міёрскага касцёла расказаў краязнаўца Вітольд Ермалёнак.

Дзве гадзіны праляцелі хутка і незаўважна. Наперадзе была яшчэ адна сустрэча – у раённай бібліятэцы.

Жанна Закрэўская.
Фотоматэрыял Казіміра Блажэвіча.

← Предыдущая

Международный фестиваль "Зов Полесья" 15 августа приглашает всех желающих в агрогородок Лясковичи

Назад к списку
Следующая →

Посетительница ТЦСОН Нина Игошина из Миор освоила многие виды рукоделия

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]