Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
«Дзікі край, але прыгожы». Пад такой назвай выйшла трэцяя кніга краязнаўчых даследаванняў нашага земляка Франца Сіўко. Прэзентацыя выдання прайшла ў цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Як заўважыў даследчык, новая кніга мела дзве мэты. Прадставіць сядзібу ў Міжрэччы і адшукаць аўтараў яе здымкаў. У Інтэрнэце Франц Сіўко знайшоў 12 выяў міжрэчанскай сядзібы ў розных ракурсах. Па яго меркаванні, іх аўтары – фотамастак Ян Булгак і архітэктар Юліуш Клос.
Што да назвы выдання, гэта перыфраза гаспадарніка Дзісненшчыны і Браслаўшчыны міжваеннага часу Міраслава Задоры-Цішэўскага, які апісаў гэтыя мясціны «дзікі ўсход, але прыгожы». Яго праца «Мае ўспаміны з Браслаўшчыны. 1918-1939 гг.» для Франца Іванавіча стала багатай крыніцай інфармацыі пра тагачаснае Міжрэчча і яго ваколіцы.
Дзікі – значыць край першароднай прыроды, адметнай сваімі прыгажосцю і хараством, не спешчаны дабротамі цывілізацыі, удакладняе Франц Сіўко. Да прыкладу, ва ўспамінах М. Задоры-Цішэўскага значыцца, што ў 20-я гады мінулага стагоддзя ад Узмён да Міжрэчча трэба было ехаць з раніцы да вечара.
Новае даследаванне зноў вядзе чытача ў родныя аўтару міжрэчанскія мясціны, глыбей пагружае ў іх мінулае. Сярод размешчаных у кнізе здымкаў – фота апошняга ўладальніка маёнтка ў Аблятове, знакамітага польскага фатографа Зыгмунта Абрамбальскага і яго жонкі Фартунаты, якая таксама займалася фатаграфіяй. Змешчаны іх работы.
Узгадаў Франц Іванавіч сваю папярэднюю працу «Фабрыка Міжрэчча. Ад паперні да вадаспада», дзе распавядаецца гісторыя фабрыкі па вырабе кардону, што пачала дзейнічаць у 1875 годзе. Як мяркуе даследчык, будаваў прадпрыемства тагачасны ўладальнік маёнтка Віктар Святаполк-Мірскі. У пасляваенны час тут дзейнічала гідраэлектрастанцыя. Цяпер гэтае месца вабіць турыстаў маляўнічым вадаспадам.
Падзяліўся краязнаўца наступнымі планамі. На аснове сваіх трох даследчых прац – «Што раньш было», «Фабрыка Міжрэчча. Ад паперні да вадаспада» і «Дзікі край, але прыгожы» – намераны выдаць кнігу ў цвёрдым пераплёце з якаснымі здымкамі, якая аб’яднае ранейшыя краязнаўчыя матэрыялы.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.