09 Июля 2010

Міярчане на “Славянскім базары”

gazeta
  • 746
10 ліпеня народныя ўмельцы з райцэнтра адправяцца на кірмаш у горад майстроў, што разгортвае сваю дзейнасць на “Славянскім базары ў Віцебску”. Гэта Алена Эдвардаўна Батарчук з керамічнымі вырабамі, Алімпіяда Іосіфаўна Пятрова з вышыванымі карцінамі і майстры саломапляцення Баляслаў Часлававіч і Галіна Іосіфаўна Чарняўскія. Прыхапіўшы з сабой матэрыял для працы, яны, як і шматлікія іншыя ўдзельнікі кірмашу, будуць тварыць самабытныя рэчы на вачах гараджан і гасцей.

У трэці раз у фестывальным горадзе пройдзе конкурс майстроў саломапляцення “Папараць-кветка”, прысвечаны сёлета 65-годдзю Вялікай Перамогі. Як ніхто іншы, любіць і ўмее працаваць з сонечным матэрыялам сям’я Чарняўскіх. Па традыцыі яна і прыме ўдзел у гэтым “праслаўленні” старажытнага рамяства ў намінацыі “Саламяная скульптура”. Пажадаем ёй творчых поспехаў.

І. ЛЯСКОЎСКАЯ.

← Предыдущая

Книга «Гімн беларускай жанчыне» с произведениями о современницах вышла ко Дню белорусской письменности

Назад к списку
Следующая →

Са “Славянкі” з узнагародай

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]