26 Ноября 2025

“Быў. Ёсць. Буду” – у Віцебску ўшанавалі памяць Уладзіміра Караткевіча

gazeta
  • 1036
 “Быў. Ёсць. Буду” – у Віцебску ўшанавалі памяць Уладзіміра Караткевіча
Каля помніка Уладзіміру Караткевічу ў 95-ю гадавіну з Дня яго нараджэння і ў 20-годдзе ўтварэння абласного аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі сабраліся людзі, якія добра ведаюць яго творы. Ускладзеныя да помніка кветкі сталі данінай памяці і павагі ад удзячных землякоў. Традыцыя прыносіць чырвоныя гваздзікі, праводзіць чытанні 26 лістапада, у дзень, калі на свет паявіўся будучы класік, паказвае, як шмат прыхільнікаў у сапраўднага таленту.
 Празаік, паэт, драматург, публіцыст, сцэнарыст – у кожнай з гэтых іпастасяў класік услаўляў родную беларускую мову і імкнуўся вызваць у чытачоў цікавасць да айчынная гісторыі. Менавіта таму Уладзімір Караткевіч застаецца літаратурным маяком для многіх сучасных творцаў і атрымаць прэмію яго імя – вялікі гонар.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаурэатаў гэтай абласной літаратурнай прэміі адбудзецца сёння, 26 лістапада, у абластной бібліятэцы імя У. І. Леніна.
← Предыдущая

Книга «Гімн беларускай жанчыне» с произведениями о современницах вышла ко Дню белорусской письменности

Назад к списку
Следующая →

Введение во храм Пресвятой Богородицы празднуют 4 декабря православные христиане

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]