27 Апреля 2026

Встреча юных талантов в Миорском ЦКиНТ

gazeta
  • 21749

Педагогі і выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў запрасілі ў госці вучняў-пачаткоўцаў гарадскіх школ. Сустрэчу прызначылі ў глядзельнай зале Цэнтра культуры і народнай творчасці. Маленькіх гасцей чакалі інтэлектуальная віктарына і творчыя нумары.

Вітаў дзяцей узорны аркестр баянаў і акардэонаў. Яго кіраўнік і дырэктар школы мастацтваў Ігар Лавец прапанаваў маленькім гасцям на некалькі хвілін стаць часткай творчага калектыву і сыграць разам. Каб трапіць на сцэну і атрымаць інструмент, трэба адгадаць, які прадмет адлюстраваны на малюнку.

Удзельнікаў інтэлектуальнай віктарыны вызначылі з дапамогай латарэі. Дзве каманды спаборнічалі ў веданні музычных інструментаў, выяўленчага і мастацтва танца.
Як называецца беларускі народны інструмент, які мае сваяцтва з гуслямі?

На чым іграў цвыркун у казцы «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна»? Які абутак носіць з сабой у рукзаку танцор? Як называецца падстаўка, на якой піша мастак?.. Кожнае пытанне мела варыянты адказу, што дапамагала ігракам знаходзіць правільны.

У перапынках – музычныя паўзы. Дзеці пачулі, як гучаць балалайка, скрыпка, цымбалы. Віталі апладысментамі вакальны калектыў «Прятки». Падтрымлівалі танцам выхаванцаў харэаграфічнага аддзялення.

У выніку інтэлектуальнага спаборніцтва перамагло сяброўства. Абедзве каманды набралі аднолькавую колькасць балаў. Усім удзельнікам уручылі падарункі. За навыкамі прыгожа рухацца, умела маляваць і іграць на музычных інструментах запрашалі ў школу мастацтваў. 

← Предыдущая

7 мая в кинотеатрах Беларуси стартует показ документального фильма «Государственный гимн Республики Беларусь»

Назад к списку
Следующая →

Ззяла “зорка” ў Пераброддзі

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]