Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Во время затмения 28 августа Луна почти полностью покраснеет
Общество: Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси
Актуально: В Китае разработали летающий спасательный круг с автономной системой навигации
Происшествия: При проведении спецмероприятий витебские таможенники установили два факта незаконного ввоза товаров из России
Официально: 27 августа в Миорах пройдет профсоюзный правовой прием граждан
У спісе жыццёвых арыенціраў Рэгіны Букіс усмешка і пазітыў сярод першых.
— Я іду па вуліцы і ўсміхаюся прахожым, — кажа Рэгіна, — і хто-небудзь абавязкова ўсміхнецца ў адказ. Ад гэтага паляпшаецца настрой.
А яшчэ ўсмешку можна лічыць яе рабочым інструментам, бо танцаваць з сумным тварам проста немагчыма.
Рэгіна Букіс працуе кіраўніком танцавальных гурткоў у РДК. Узрост яе выхаванцаў — ад 20 да 45. У раскладзе заняткаў — лёгкасць і грацыёзнасць вальса, магія і таямнічасць усходняй пластыкі, энергічныя рухі сучаснасці.
— Танец — гэта напружаная праца, якая патрабуе значных фізічных і маральных намаганняў, — расказвае харэограф. — Гэта толькі знешне здаецца, што ўсё лёгка і проста. На самай справе, нагрузка на мышцы вельмі значная і энергіі патрэбна даволі шмат. Але ў той жа час гэта і адпачынак, і магчымасць раскрыць сябе, пазнаць новыя грані сваёй асобы. Заняткі танцамі ўдасканальваюць цела і выпрацоўваюць характар.
Рэгіна магла б выбраць для сябе любую іншую прафесію. Яна ўмее шыць, дарэчы, касцюмы для выступленняў у асноўным справа рук кіраўніка гурткоў. Дзякуючы цікавасці і настойлівасці, яна заўсёды знаходзіць адказы на свае пытанні, таму ў школе не было цяжкасцяў з вучобай. А яшчэ з дзяцінства любіла танцаваць, таму і спыніла свой выбар на аддзяленні харэаграфіі Віцебскага вучылішча мастацтваў (цяпер Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў). Там яна асвоіла няпростую, але цікавую “танцавальную грамату” і навучылася раўнадушна адносіцца да салодкага. Таму цяпер амаль што ўся прыгатаваная духмяная выпечка дастаецца мужу Міхаілу і маленькай дачцэ Лізе. Нягледзячы на тое, што рабочы дзень у Рэгіны часта заканчваецца пасля дзевяці гадзін вечара, а некаторыя святочныя выхадныя праходзяць на сцэне, яна паспявае ўдзяляць дастаткова часу сваёй сям’і і акружаць родных клопатам і пяшчотай. І пры гэтым яшчэ сочыць за парадкам у садзе і агародзе.
— Мне падабаецца мець справу з зямлёй, — гаворыць маладая гаспадыня, — таму праполка агарода — своеасаблівая рэлаксацыя. А яшчэ ў нашай сям’і ёсць правіла — рабіць усё разам. Нават Лізу з малых гадоў да працы прывучаем.
Аднак, па меркаванні Рэгіны, бытавыя клопаты не павінны выцясняць з дома рамантыку. Яна лічыць, што ў сям’і не можа быць эгаістычнага “Я”, ёсць “Мы”. Гэта значыць, што трэба ўмець уступаць адзін аднаму і вырашаць канфлікты праз даверлівыя размовы.
Так што ў прафесіянальнага харэографа можна павучыцца яшчэ жыццёвай мудрасці, а таксама ўменню быць сабой і добра выглядаць.
— Прыгажосць жанчыны павінна ісці з яе душы, — гаворыць Рэгіна. — Агеньчык у вачах і элегантная паходка — вось сакрэт прывабнасці. Што да адзення, то тут трэба памятаць — модна тое, што табе падыходзіць. Але галоўнае, прыгожа сябе адчуваць, тады і знешне будзеш прыгожай.
Кацярына СУРАВЕЦ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.