29 Июня 2023

Свае думкі Марына КАЗЛОЎСКАЯ з Міёршчыны выказвае вершамі

gazeta
  • 631

 Філасофскія развагі, унутраныя перажыванні, прыродныя матывы, светлыя пачуцці, навакольныя падзеі… Тэматыка вершаў Марыны КАЗЛОЎСКАЙ (СЕЛІВЁРСТАВАЙ) разнастайная. Многія публікаваліся ў нашай літаратурнай старонцы «Ручаёк». У творчым архіве паэткі 620 друкаваных старонак.

– ЗБІРАЦЬ ТВОРЧЫ АРХІЎ ПАЧАЛА ГАДОЎ ПЯЦЬ ТАМУ. Наноў перачытала свае вершы. Далёка не ўсе захаваліся, – гаворыць паэтка. – Да сваёй творчасці не стаўлюся строга і ацэньваць яе не імкнуся. Для ацэнкі, напэўна, трэба сябе з кімсьці параўноўваць, мне гэта не ўласціва. Напісанае – маё. Такое, якое ёсць. Можа падабацца, можа не падабацца. У тым ліку і мне самой.

Паэтычная творчасць Марыны Казлоўскай пачалася з дзіцячай гульні. Прыдумвалі з братам вершаваныя апісанні да карцінак у размалёўках. Пяцікласніцай па прапанове настаўніцы напісала верш да Дня Маці. Пасля пісала для сябе, на конкурсы. Займала прызавыя месцы на раённых конкурсах паэтаў-чытальнікаў. За школьныя гады спісала два агульныя сшыткі.
Пару дзяцінства пасля ўзгадвала ў вершаваных радках:

А в детстве был кофе невкусный
И солнце светило нежнее,
И искренней были чувства,
И были они важнее
Того, что подумают люди.
С друзьями неслись на санках.
Забыв в минус -дцать о простуде,
А летом – мы все на тарзанках.
Хотели какао без пенки
И в манке не ели комочки.
Босые носились по стрелкам
И нянчились в матери-дочки.
Но стал ароматным кофе,
А каша с утра – полезной.
И вдруг появилось много
Только взрослых болезней.
Глаза не искрятся светом.
Все реже улыбки по будням.
Давайте из детства приветы
Мы все забывать не будем.

РОДАМ МАРЫНА З ВЁСКІ ГАРБАЧЭВА РАСОНСКАГА РАЁНА. Па размеркаванні выпускніца юрыдычнага факультэта ВДУ імя П. Машэрава прыехала працаваць у Язненскае ПМС. Пасля прапанавалі пасаду кіраўніка спраў у Завуццеўскім сельвыканкаме, з 2014 года з такімі ж абавязкамі спраўляецца ў Язненскім. Працоўную дзейнасць арганічна спалучае з творчай. Пісала вершаваныя сцэнарыі для Язненскага СДК на раённы агляд-конкурс мастацкай творчасці, у якім сама прымала ўдзел у якасці чытальніка і атрымлівала граматы. Гучаць вершы Марыны Казлоўскай на язненскім падворку на экасвяце «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю». Сёлета ў сакавіку ладзілі творчую сустрэчу з паэткай у мясцовай бібліятэцы. Чытала свае творы, адказвала на пытанні аўдыторыі.

– З ВЕРШАМІ ЎСЁ ЖЫЦЦЁ. Яны ўнутры мяне, і нікуды ад гэтага не па- дзецца, – заўважае суразмоўніца. – У кожнага чалавека свой спосаб выказаць думкі. У мяне гэта атрымліваецца праз вершы. 
Пра сваю творчасць аднойчы сказала так:

Мои стихи – моей души спасенье.
В них растворяюсь до последней капли.
И, видимо, в день моего рождения
Мне было суждено ступить на грабли.
И может быть, мой первый крик истошный
Уже тогда звучал во мне поэмой,
Но это стало всем известно позже.
Чтоб разобрать – понадобилось время.
И вот живу, как ручкой по бумаге,
И почерк никудышный, и ошибки.
Меняю строчки и слова местами,
И все еще пишу поэму жизни.

ШКОЛЬНІЦАЙ МАРЫНА ДАСЫЛАЛА СВАЕ ВЕРШЫ Ў РАЁННУЮ ГАЗЕТУ «ГОЛАС РАСОНШЧЫНЫ», АБЛАСНЫЯ І РЭСПУБЛІКАНСКІЯ ВЫДАННІ. Аднак, з яе слоў, прызнанне прыйшло менавіта на Міёршчыне. Радаваліся яе творчым поспехам родныя. Пазней адсылала бацькам ксеракопіі апублікаваных у «Ручайку» вершаў, пасля стала выпісваць ім «Міёрскія навіны». Захоўвае публікацыі і ва ўласным архіве.
Крыніца натхнення для паэткі – навакольны і яе ўнутраны свет. Выліваюцца радкамі на паперу развагі пра рознае. Напрыклад, пра ролю жанчыны:

Путь женщины определен ей Богом,
Быть сильной от природы ей дано.
Идет по жизни сложною дорогой,
Но не теряет Жизни все равно.
Несет свой крест смиренно, не лукавя,
Растит детей, хранит семьи очаг,
Но утром, заварив стаканчик чая,
Спешит поправить легкий макияж.
И каждый день свой наполняет светом
И согревает близких вновь и вновь.
Быть женщиной – хорошая примета.
Быть женщиной – дарить свою Любовь.

У ЯЗНЕ МАРЫНА НАПАТКАЛА СВАЁ ЖАНОЧАЕ ШЧАСЦЕ. Разам з мужам Дзянісам выхоўваюць сыночка Косцю, якому хутка два гады. Маленькі расце рухавым і цікаўным, толькі паспявай тата з мамай за ім сачыць. Сямейныя радасці і турботы таксама знаходзяць адлюстраванне ў творчасці:

Мы с тобой – одно целое
В этой раздробленной жизни.
Одним воздухом дышим,
Слушаем звуки природы.
Я люблю в тебе славного Дёню,
смешного мальчишку,
у которого все впереди,
несмотря на любые исходы.
Я люблю в тебе силу,
расчетливый ум и надежность.
Ты стоишь, как стена,
Охраняя спокойствие наше.
Мы с тобой одолеем преграды
С любовью до дрожи.
Мы с тобой одно целое
в этой раздробленной чаше.

– Вершы па-рознаму прыходзяць. Бывае, першыя чатыры радкі кладуцца лёгка, а з наступнымі – складаней, – расказвае Марына. – Галоўнае, паспець запісаць першы радок, каб пасля не забыцца. Часам па дарозе на працу, калі ручкі пад рукой няма, уключаю дыктафон на тэлефоне. Здараецца, тры-сем радкоў напішаш, праз час знойдзеш гэтыя запісы і дапоўніш.

ВЕРШЫ МАРЫНЫ КАЗЛОЎСКАЙ УВАЙШЛІ Ў ЗБОРНІК «НА ПАДКОВЕ ДЗВІНЫ» СЕРЫІ «ЛІТАРАТУРНАЯ МІЁРШЧЫНА», ШТО СЁЛЕТА ПАБАЧЫЎ СВЕТ. Выпусціць уласную кнігу, са слоў паэткі, пакуль няма ўнутранай гатоўнасці. А творчы працэс працягваецца:

Мечта у каждого своя.
Моя мечта – мое спасенье.
Мне хочется день ото дня
Творить свое стихотворенье,
Чтоб жизни рифма день за днем
Ложилась на листок бумажный,
Чтоб зажигалась ночь огнем,
Чтоб каждый миг был чем-то важным.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Заведующая отделом Миорского ЦКИНТ Александра Васина о своей профессии

Назад к списку
Следующая →

У Наваполацку адбыўся конкурс мастацкай самадзейнасці

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]