19 Апреля 2026

В Миорской детской библиотеке для юных читателей подготовили развлечения к Неделе детской книги

  • 121459

Выстава «Літаратурныя класікі: скачам па старонках», фотазона «Я – герой кнігі», гульня-віктарына «Незвычайныя гісторыі звычайных рэчаў». Гэтыя і іншыя сюрпрызы і забавы падрыхтавалі ў Міёрскай дзіцячай бібліятэцы для юных чытачоў у Тыдзень дзіцячай кнігі.

У што ператварылася карэта Папялушкі? Як звалі дзяўчынку з валасамі колеру неба? Колькі пальцаў на левай руцэ Калабка? Хто патушыў мора, якое падпалілі лісічкі? Амаль на ўсе казачныя пытанні адразу давалі адказ выхаванцы лагера СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі. Яны сталі першымі гасцямі бібліятэкі ў Тыдзень дзіцячай кнігі. Актыўнічалі ва ўсіх конкурсах забаўляльнай праграмы. Рабілі зарадку, прымаючы позы, адлюстраваныя на малюнках; адгадвалі загадкі, пазнавалі герояў твораў па апісанні, гулялі ў літаратурныя класікі, паказвалі казку пра рэпку.

Адзін з конкурсаў – «Казачныя тэлеграмы». Пасланні герояў патрабавалася размясціць у адпаведныя кнігі. Напрыклад, «Ратуйце, нас з’еў шэры воўк», «Тата, мая страла трапіла ў балота. Бяру шлюб з жабай», «Вельмі засмучана: выпадкова разбіла яйка». Дзеці справіліся. А дарослыя здагадаліся?

Яшчэ адна задачка – адга- даць літаратурны твор па першай фразе. «У адным казачным горадзе жылі каратышкі…», «Хачу рассказаць вам пра дзяўчынку Олю, якая раптам убачыла сябе з боку…», «У адным густым трапічным лесе жыў ды быў вельмі пацешны звярок…», «На ўскрайку аднаго маленькага шведскага гарадка вы ўбачыце вельмі закінуты сад. А ў садзе стаіць пачарнелы ад часу стары дом…» Пазналі?

Прыцягнула ўвагу яркая кніжная выстава з творамі класікаў К. Чукоўскага, А. Барто, С. Маршака і сучасных дзіцячых аўтараў.

– На цяперашні час у бібліятэку запісана звыш 500 чытачоў, самыя актыўныя – дзеці малодшага школьнага ўзросту, – заўважае загадчык Таццяна Вішнеўская і знаёміць з густамі юных аматараў кнігі: – Сярод любімых аўтараў англійская пісьменніца Холі Вэб, вельмі папулярная серыя кніг «Прыгоды мядзведзяня Паддзінгтона» англійскага аўтара Майкла Бонда. Аповесць аб прыгодах двух сяброў «Вафельнае сэрца» нарвежскай пісьменніцы Марыі Пар спадабалася як дзецям, так і дарослым. Яркія афармленне і цікавы змест адрозніваюць кнігі беларускага аўтара Ларысы Спяранскай, выданні для дзяцей Беларускага Экзархата. У пяці- і шасцікласнікаў па-ранейшаму папулярныя кнігі пра Гары Потэра. Ёсць чытачы, якія знаёмыя з ўсімі творамі Эдуарда Успенскага.

Як заўважылі бібліятэкары, колькасць чытачоў значна павялічваецца летам. Бабулі прыводзяць унукаў, якія прыязджаюць на канікулы. Старэйшае пакаленне зацікаўлена ў тым, каб дзеці трымалі ў руках не толькі тэлефон.

Паспрыялі цікавасці да чытання мерапрыемствы на працягу Тыдня дзіцячай кнігі. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял аўтара.
← Предыдущая

Воспитанники Миорской детской школы искусств стали победителями на VII открытом региональном конкурсе исполнителей на народных инструментах

Назад к списку
Следующая →

Ззяла “зорка” ў Пераброддзі

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]