Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Во время затмения 28 августа Луна почти полностью покраснеет
Общество: Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси
Актуально: В Китае разработали летающий спасательный круг с автономной системой навигации
Происшествия: При проведении спецмероприятий витебские таможенники установили два факта незаконного ввоза товаров из России
Официально: 27 августа в Миорах пройдет профсоюзный правовой прием граждан
З 11 да 16 ліпеня сваю творчасць на "Славянскім базары" ў Віцебску прадстаўлялі Дамы рамёстваў. Праўда, на гэты раз іх размясцілі асобна ад падвор'яў і Горада майстроў. Ад дзісенскага Дома рамёстваў у абласны цэнтр ездзілі метадысты-майстры Наталля Валер'еўна Валенцік і Вольга Сцяфанаўна Шастак, дарэчы, ужо ў трэці раз. А вось кіраўнік гурткоў Ганна Вадзімаўна Лаўрыновіч — у першы. Яны прадстаўлялі ўдзельнікам фестывалю абрэзкавае шыццё, вышыўку, вязанне, саломку, дэкаратыўна-прыкладную творчасць. Усё гэта карысталася ўвагай наведвальнікаў, аднак у асноўным куплялі сувенірныя вырабы.
Нашы ўдзельнікі базару адзначылі добрую арганізацыю выстаў. Былі прадугледжаны адпачынак, харчаванне, начлег. Вось толькі крыху падвяло надвор'е. Устаноўка палатак не прадугледжвалася, а таму дождж падмачыў экспанаты, не выратавала нават падрыхтаваная плёнка.
Па ўласнай ініцыятыве не першы раз на "Славянскі базар" скіроўваецца з Дзісны майстар па абрэзкавым шыцці Таццяна Анатольеўна Кісель. Яна прадстаўляла свае маляўнічыя палотны, сувеніры і цацкі. Адзначае, што наведвальнікаў было шмат, увага да абрэзкавага шыцця наогул вялікая. У гэтым відзе творчасці шырока былі прадстаўлены не толькі Беларусь, але і Расійская Федэрацыя. На здзіўленне, найбольш вопытнымі майстрамі ў пэчворку аказаліся якуты, якія дэманстравалі пейзажы, пано, аб'ёмныя творы розных напрамкаў і стыляў. Таццяне Анатольеўне асабліва спадабаліся пейзажы і нацюрморты, створаныя з кавалачкаў тканіны. Яна ўдзельнічала ў пленэрах і атрымала запрашэнне на конкурс творцаў абрэзкавага шыцця да алімпіяды ў наступным годзе ў Сочы. Для гэтага трэба падрыхтаваць арыгінальны выраб 35 на 35 сантыметраў на тэму "Зіма. Расія. Алімпіяда".
Сярод іншых твораў майстроў нашу зямлячку вельмі ўразілі кавальская справа, разьба па дрэве і лозапляценне.
Л. МАТЭЛЕНАК.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.