Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Пульс Миорщины: Ценю, что живу и работаю в Миорах
Пульс Миорщины: Секрет счастья семьи Костюкевич из Дисны длиною в 50 лет
Актуально: Александр Жук провел встречу с коллективом детского сада №2
Актуально: Александр Ярохнович: в вопросах безопасности мелочей не бывает
Культура: Миорский район представил свою экспозицию на «Славянском базаре»
В течение года в центральной районной библиотеке работает выставка-экспозиция "Под знаком качества", посвященная достижениям и перспективам развития Беларуси в различных сферах. Вернисаж рассказывает о том, как наша страна стремится к качеству в обществе, экономике и туризме.
На працягу года ў цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе выстава-экспазіцыя «Пад знакам якасці», прысвечаная дасягненням і перспектывам развіцця Беларусі ў розных сферах. Вернісаж распавядае пра тое, як наша краіна імкнецца да якасці ў грамадстве, эканоміцы і турызме.
Папаўняюцца новымі выданнямі стэлажы, дзе паказаны матэрыялы з перыядычных выданняў. Падрабязней спыніліся на двух цікавых часопісах. У «Беларускай думцы» расказваецца пра савецкі Знак якасці, які стаў сімвалам адказнага падыходу да працы і інавацый у БССР. А «Эканоміка Беларусі» працягвае цыкл артыкулаў пра прадпрыемствы і прамысловыя аб'екты, якія адлюстроўваюць бягучую сацыяльна-эканамічную абстаноўку.
Ілюстраванае выданне «Брэнды Беларусі. Машыны» распавядае пра самыя вядомыя беларускія машынабудаўнічыя брэнды, такія як «БелАЗ», «Амкадор» і «Белкамунмаш».
Фотаальбом «Беларусь стваральная» паказвае яркую карціну дасягненняў нашай краіны. У кнізе прадстаўлена шырокая панарама работ па будаўніцтве, рэканструкцыі і мадэрнізацыі як малых населеных пунктаў Беларусі, так і буйных гарадоў за апошнія пятнаццаць гадоў, а таксама аграпрамысловыя і спартыўныя комплексы, турыстычныя аб'екты, расказваецца пра павышэнне якасці медыцынскага абслугоўвання, развіццё рэлігіі і іншае.
Яркай навінкай стала кніга «Сімвалы Беларусі», дзе сабраны звесткі аб гістарычных і культурных каштоўнасцях, уключаючы аб'екты, унесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, а таксама аб брэндах, прыродзе, народных традыцыях і рамёствах, знакамітых людзях.
Другі том выдання «Сучасная Беларусь» апісвае эканамічнае развіццё краіны і яе навуковы патэнцыял.
У кнізе «Лічбавая сельская гаспадарка Рэспублікі Беларусь» сабраны вынікі навуковай дзейнасці арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у тым ліку ў сферах раслінаводства, жывёлагадоўлі, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, кіравання.
Калі гаварыць пра гісторыю, то ў працэсе стварэння Дзяржаўнага знака якасці выкарысталі Знак якасці, прыняты ў савецкі час. Ён быў уведзены ў 1967 годзе і прысвойваўся найлепшым таварам для асабістага спажывання і вытворчасці. Знак наносілі на прадукцыю, упакоўку і паказвалі ў дакументах.
Яго пяцікутная форма сімвалізавала надзейнасць, даступнасць, бяспеку, эстэтычнасць і інавацыйнасць. Знак якасці змяніў беларускую прамысловасць і паўплываў на лад жыцця жыхароў краіны, навучыўшы іх шанаваць добрыя тавары. У цяперашні час ён працягвае падымаць стандарты вытворчасці, жыцця і чалавечых адносін, а таксама адкрывае новыя магчымасці для самавыяўлення ў незалежнай Беларусі.
Вікторыя АПАЛЬКА.
Фота аўтара.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.