17 Апреля 2026

Встреча в детской библиотеке по случаю Дня православной книги

gazeta
  • 177350

Для чаго людзям падорана магчымасць чытаць? Паразважаць пра гэта прапанавалі шасцікласнікам СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі падчас сустрэчы ў дзіцячай бібліятэцы з нагоды Дня праваслаўнай кнігі.

Малады чалавек ішоў па бруднай дарозе і раптам убачыў пад нагамі залатую манету. Нагнуўся і падабраў яе. Пайшоў далей у пошуку іншых манет, і яны час ад часу трапляліся. Калі на сконе дзён у яго спыталі, што такое жыццё, адказаў: «Гэта брудная дарога, на якой часам трапляюцца залатыя манеты».

***
Шмат гадоў пажылая жанчына ха-дзіла па пляжы падчас летняга сезона. Людзі не разумелі, што яна шукае ў пяску, разграбаючы яго палкай. Пасля даведаліся: яна збірала бітае шкло, каб адпачывальнікі ім не параніліся. Клапацілася пра іншых, і гэта напаўняла яе жыццё сэнсам.

Гэтыя дзве павучальныя гісторыі расказала шасцікласнікам загадчык бібліятэкі Таццяна Вішнеўская. Заўважыла, што на кніжных стэлажах шмат праваслаўнай літаратуры, якая сілкуе душу. Азнаёміла з асобнымі кнігамі.

Крыніцай маральнага жыцця назваў кнігу дыякан Дыянісій. Нагадаў, што першая кніга хрысціяніна – біблія. Чытаць яе важна і дзецям, і дарослым. Пацікавіўся ў дзіцячай аўдыторыі, для чаго, па іх меркаванні, трэба чытаць. Адказы прагучалі розныя: для асабістага развіцця, каб ведаць гісторыю, каб не рабіць дрэнных учынкаў.У календары нездарма ёсць даты, якія нагадваюць пра важнасць асветы, звярнула ўвагу настаўніца нядзельнай школы Таццяна Сарока. Так, у першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства, 14 сакавіка – Дзень праваслаўнай кнігі, 25 мая ўшаноўваюць памяць аўтараў стараславянскай азбукі Кірыла і Мяфодзія. На думку педагога, мы маем дар чытаць, таму што Бог жадае, каб ведалі яго Слова. І не проста ведалі, а выконвалі.Папярэдзілі школьнікаў пра небяспеку брыдкаслоўя. Хто ўжывае такія выразы, той шле праклён самому сабе, зямлі, на якой жыве, і абражае Усявышняга. Раілі часцей звяртацца да кніг, якія нясуць святло.

← Предыдущая

Воспитанники Миорской детской школы искусств стали победителями на VII открытом региональном конкурсе исполнителей на народных инструментах

Назад к списку
Следующая →

Ззяла “зорка” ў Пераброддзі

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]