07 Октября 2024

Яркий букет поздравлений для учителей Миорщины

gazeta
  • 1043

 З цёплых усмешак, шчырых слоў удзячнасці, прыгожых песень, запальных танцаў і заслужаных узнагарод складаўся букет для педагогаў Міёршчыны. Напярэдадні Дня настаўніка ў глядзельнай зале Цэнтра культуры і народнай творчасці сабраліся тыя, хто звычайна стаіць ля дошкі, а са сцэны гучалі віншаванні ад вучняў – былых і цяперашніх.

Дзень настаўніка – нагода асэнсаваць ролю педагога ў грамадстве. У многім ён нясе адказнасць за лёс дзяцей і краіны, у яго руках будучыня. Гэтая думка стала лейтматывам святочнай урачыстасці.

Самая высакародная і запатрабаваная праца настаўніка заўжды ў пашане, заўважыў старшыня райвыканкама Сяргей Сямёнычаў, віншуючы педагогаў з прафесійным святам. Падкрэсліў: настаўнік – не проста прафесія, гэта прызванне. Толькі чалавек з адкрытай душой, здольным любіць сэрцам, вялікім багажом ведаў можа зацікавіць і павесці за сабой дзяцей, сфарміраваць у іх духоўныя каштоўнасці, раскрыць здольнасці. І толькі сапраўдны патрыёт можа выхаваць годных грамадзян сваёй краіны. Складнікамі поспеху Сяргей Алегавіч назваў прафесіяналізм педагога, мэтанакіраванасць вучня і падтрымку бацькоў. Пажадаў, каб гэтае трыадзінства заўжды было ў балансе.

 Як заўважылі падчас урачыстасці, пісьменнік жыве ў сваіх творах, мастак – у карцінах, а настаўнік у думках і ўчынках людзей. Працаваць так, каб з часам вучні ўспаміналі з удзячнасцю, пажадаў педагогам старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба. На адказнасці настаўнікаў за будучыя пакаленні акцэнтаваў увагу намеснік начальніка райвыканкама Аляксандр Жук. Адметнасць педагагічнай справы, дзе няма месца дрэннаму настрою і маркоце і пануюць юнацкі запал, творчасць і ініцыятыўнасць, падкрэсліла галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Таццяна Янушонак. У гэтай прафесіі не бывае напалову, заўважыла старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Юлія Ліманоўская.

Творчыя падарункі падрыхтавалі для педагогаў артысты Цэнтра народнай культуры і творчасці, дзіцячай школы мастацтваў, раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Гучныя апладысменты гледачоў сведчылі пра высокія адзнакі.

 ВІНШУЕМ

Падарункам да прафесійнага свята для многіх педагогаў сталі ўзнагароды.

Ганаровую грамату Міністэрства па адукацыі атрымала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Чапукоўскай СШ Ірына Качан.

Дыплом ІІІ ступені Міністэрства адукацыі ў намінацыі «Музей у аб’ектыве» праекта «Панарама педагагічнага вопыту «Музеі ўстаноў адукацыі: эфектыўныя практыкі грамадзянска-патрыятычнага выхавання» – дасягненне метадыста раённага цэнтра дзяцей і моладзі Вераніка Шамінка. Дыплом ІІІ ступені ў рэспубліканскім конкурсе «Найлепшыя практыкі і метадычныя інструментарыі ў патрыятычным выхаванні» ў намінацыі «Найлепшая распрацоўка музейнага занятку» – поспех настаўніка гісторыі Узмёнскай БШ Наталлі Матэленак.

Граматамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама адзначаны выхавацель дзіцячага сада

№ 1 Марына Шамёнак, настаўнікі рускай мовы і літаратуры Таццяна Максіменка (СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я.Томкі) і  Галіна Каскевіч(Павяцкая СШ імя В. Бабічава), настаўнікі пачатковых класаў Алена Дзедушкевіч (СШ № 2 імя М. Ізварына), Аліна Маляўка (Узмёнская БШ), Аліна Козел (Дзісненская СШ імя М. Кузьміна), настаўнік музыкі СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я.Томкі Святлана Паседзька.

Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджана настаўнік матэматыкі СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я.Томкі Наталля Ермаковіч. Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена настаўніку гісторыі Узмёнскай БШ Наталлі Матэленак.

Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў уручылі настаўніцы біялогіі і хіміі Павяцкай СШ імя В.Бабічава Іне Хадасевіч.

Шэраг педагогаў атрымалі ўзнагароды ад аддзела па адукацыі райвыканкама і раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

 

ЛІЧБЫ
У сферы адукацыі раёна занята 425 педагогаў.
За апошнія пяць гадоў 28 выпускнікоў скончылі школу з залатым і сярэбраным медалём.
Сёлета 72 % выпускнікоў школ Міёршчыны сталі студэнтамі вну.
У педагагічных вну навучаюцца 62 студэнты з Міёрскага раёна

Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.

← Предыдущая

Прием заявок на радиоконкурс "Маладыя таленты Беларусі" начнется 1 октября

Назад к списку
Следующая →

В Миорскую детскую школу искусств приезжали с концертом гости из Новополоцкого музыкального колледжа

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]