07 Марта 2025

Праздничный концерт "Про женщин с любовью" прошел на Миорщине

gazeta
  • 487

 Яркім і пяшчотным падарункам для жыхарак раёна напярэдадні 8 Сакавіка стаў святочны канцэрт «Пра жанчын з любоўю», які прадставілі творчыя калектывы. На сцэне Цэнтра культуры і народнай творчасці таксама ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу «Жанчына года Міёршчыны – 2024». Яны ўвасабляюць найлепшыя рысы цудоўнай паловы чалавецтва, паспяховыя ў асабістым і прафесійным жыцці.

З Міжнародным жаночым днём прадстаўніц цудоўнай паловы павіншаваў першы намеснік старшыні райвыканкама Іван Юрашак:

– Вы робіце наш свет больш дзіўным і добрым, уносіце гармонію ў любую справу і пачынанне. Дзякуючы вам захоўваюцца такія каштоўнасці як каханне і вернасць, сям’я і дом, працягваецца жыццё на зямлі. Вы – наша натхненне на поспех і падтрымка ў цяжкія хвіліны.

Іван Уладзіміравіч падкрэсліў, што сучасныя жанчыны ўмеюць гарманічна спалучаць работу і клопат пра дом, рэалізоўваць сябе ў творчасці і грамадскім жыцці. Яркі таму прыклад – уладальніцы звання «Жанчына года Міёршчыны», якім уручыў дыпломы і кветкі.

 Жывёлавод філіяла «Павяцце» Эла Немянёнак да таго, як прыйшла ў сельскую гаспадарку, была занята ў сферы бытавых паслуг. Сваіх 92 маленькіх цялятак нікому не давярае. І на свята прыехала, папярэдне паклапаціўшыся пра іх дзённы рацыён. Дома таксама клопатаў нямала, дапамагаюць па гаспадарцы сын Дзмітрый і дачка Наталля са сваімі сем’ямі.

Пачынала прафесійны шлях настаўнікам гісторыі Вольга Пупіна. Сёння яна навуковы супрацоўнік Міёрскага гісторыка-этнаграфічнага музея. Часам задумваецца пра высокааплачваемую работу, аднак яе спыняе любоў да справы.

– У мяне няма асаблівых патрабаванняў: муж, двое сыноў, кватэра, дача, машына. Звычайнае жыццё, – расказвае Вольга.

 Пасля дзевятнаццаці гадоў працы ў прыёмным пакоі ЦРБ вырашыла стаць рэнтгеналабарантам Юлія Савейка. У новай іпастасі ўжо тры гады. Галоўны прынцып работы – ставіцца да пацыентаў так, як хоча, каб ставіліся да яе.

Выконвае абавязкі старэйшыны трох вуліц аграгарадка Язна Лілія Вікенцьеўна Спірковіч. Працуе ў цесным кантакце са старшынёй сельвыканкама. Пад яе апекай 113 чалавек, ведае радасці і праблемы кожнага і імкнецца дапамагчы.

– 27 гадоў як я старэйшына. Ад самага пачатку і яшчэ колькі Бог дасць, – заўважае Лілія Вікенцьеўна.

Звыш паўстагоддзя агульнага працоўнага стажу ў Валянціны Лявонцьеўны Сцепулёнак. Адзінаццаць гадоў супрацоўніца ЖКГ клапоціцца пра чысціню вуліц райцэнтра. Кажа, працаваць падабаецца, аднак хацелася б больш сумленнасці ад жыхароў. Важна з дзяцінства фарміраваць экалагічную культуру.

 Падарункам для ўсіх жанчын стала канцэртная праграма ад творчых калектываў Міёршчыны. Спявалі мэтры эстрады Сяргей Філіпаў, Святлана Ішчук, Таццяна Бялевіч, народны мужчынскі вакальны ансамбль «Дзісенчукі». Парадавалі яркія дуэты Юрыя Казлова і Святланы Ішчук, Ігара Мятлы і Дзіяны Лямеза. Мноства разнастайных нумароў зліліся ў адну бліскучую мазаіку. На вышыні былі юныя выканаўцы Ева Барысоўская, Арцём Карандзей, вакальны ансамбль «Прятки». Плаўнасцю рухаў зачаравалі ўдзельніцы студыі сучаснай харэаграфіі «Гравітацыя», гурта «Леди Дэнс», танцавальных калектываў «Нясумны ўзрост», «Інсайт» і школы мастацтваў, студыі руху і пластыкі «Шпілька». У тонкасцях жаночай псіхалогіі разбіраліся ўдзельнікі народнага тэатра мініяцюр «Свае хлопцы». Усе яны разам дарылі гасцям свята шчырыя прызнанні, запальныя танцы і шчырыя ўсмешкі.

  Алена Вароніна.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.

← Предыдущая

Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке

Назад к списку
Следующая →

Миорский район принимает участие в 32-ой Минской международной книжной выставке-ярмарке

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]