05 Августа 2026

Праздничный концерт "Милые сердцу места" собрал в д. Ист гостей

gazeta
  • 20380

 

Надвор'е – цудоўнае. Гледачоў – і малых і дарослых – мноства. Артысты – таленавітыя і энергічныя. Святочны канцэрт «Мілыя сэрцу мясціны» сабраў у Ісце мясцовых і жыхароў суседніх вёсачак, гасцей.

Задавалі настрой народны фальклорны калектыў «Іставіца», артысты Язненскага СДК Алена Банах, Вольга Александроўская, Ірына Балай, Уладзімір і Рэгіна Рунды, Лілія Спірковіч. Спявалі для землякоў Ігар Мятла і Анатоль Дубоўскі. Госці з Мінска – пісьменік Славамір Даргель з артыстамі.

Разам спявалі, танцавалі, вадзілі карагоды. Дзякавалі артыстам дружнымі апладысментамі і букетамі кветак. Святочны канцэрт доўжыўся дзве з паловай гадзіны і праляцеў, як адна хвіліна. Эмоцый і ўражанняў – на год наперад.

Нізкі паклон і вялікі дзякуй усім, хто падарыў вяскоўцам свята!

Раіса НАЛІВАЙКА,
загадчык Істаўскага сельскага клуба.

← Предыдущая

Международный фестиваль "Зов Полесья" 15 августа приглашает всех желающих в агрогородок Лясковичи

Назад к списку
Следующая →

Ззяла “зорка” ў Пераброддзі

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]