27 Декабря 2024

Совещание работников культуры и ряд важных вопросов осветили представители власти и руководство района в Миорах

gazeta
  • 552

Насыщенную программу имело совещание работников культуры района. Кроме актуальных творческих дел затронули другие важные вопросы.

Насычаную праграму мела нарада работнікаў культуры раёна. Акрамя актуальных творчых спраў закранулі іншыя важныя пытанні.

Захаваць адзінства і незалежнасць…

У рабоце нарады прыняў удзел намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук. Азнаёміў культработнікаў з ходам электаральнай кампаніі. На Міёршчыне сфарміравана тэрытарыяльная камісія, створаны 17 участкаў для галасавання, у тым ліку і ва ўстановах культуры. Падчас сёлетніх парламенцкіх выбараў іх дзейнічала 19. Скасаваны ўчасткі ў Слабадзе і Паташні. Іх жыхары змогуць прагаласаваць ва Узмёнах і Павяцці. Завершана рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты. Дакументы падалі пяць ініцыятыўных груп.

Як заўважыў Аляксандр Іванавіч, выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будуць праходзіць на фоне складанай знешнепалітычнай абстаноўкі. Таму для беларускага грамадства асабліва важныя адзінства і згуртаванасць, каб захаваць суверэнную і незалежную краіну.

…пільнасць і сумленнасць

Сустрэліся з культработнікамі прадстаўнікі праваахоўных органаў.

Пракурор раёна Андрэй Вецюгоў зрабіў акцэнт на прафілактыцы экстрэмісцкіх правапарушэнняў. З пачатку года на Міёршчыне выяўлена больш за 20 фактаў распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў. Таксама ўстаноўлены факт распаўсюджвання нацысцкай сімволікі жыхаром раёна.

Андрэй Барысавіч нагадаў, што матэрыялы прызнаюцца экстрэмісцкімі па рашэнні судоў. Гэта можа быць не толькі інфармацыйная прадукцыя, але і лагатыпы, сімволіка. Так, адным з фактараў згуртавання пратэсту ў 2020 годзе з’яўлялася бела-чырвона-белая сімволіка, пад якой аб’ядноўваліся рознага роду экстрэмісцкія фарміраванні. З поўным пералікам экстрэмісцкіх матэрыялаў можна азнаёміцца на сайце Міністэрства інфармацыі.

Формы і праяўленні экстрэмізму розныя. Сярод іх удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, распаўсюджванне інфармацыі. Гэта цягне адміністрацыйную, а часам і крымінальную адказнасць. У якасці адміністрацыйнага пакарання прымяняюць арышт. Як падкрэсліў пракурор, адбыццё адміністрацыйнага арышту за любое правапарушэнне не з’яўляецца паважлівай прычынай адсутнасці на працы. Таму наймальнік мае поўнае права спыніць працоўныя адносіны з работнікам. Таксама прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. Да прыкладу, такім правапарушэннем з’яўляецца падпіска на платны канал, прызнаны экстрэмісцкім.

Як заўважыў старшы інспектар прафілактыкі РАУС Сяргей Касімоўскі, часам грамадзяне нават не ведаюць, што каналы і суполкі, на якія яны падпісаны ў сацсетках і мэсанджарах, з’яўляюцца экстрэмісцкімі. Так, раней многія чыталі навіны на партале TUT.BY, які пасля стаў называцца Zerkalo. Гэта крыніца інфармацыі прызнана экстрэмісцкай.

Спыніўся міліцыянер на праблеме кіберзлачыннасці. Званкі ад ліпавых супрацоўнікаў банка і праваахоўнікаў працягваюць паступаць грамадзянам, і часам гэта вельмі дорага каштуе. Таму ў размовах з невядомымі асобамі, якія цікавяцца пашпартнымі дадзенымі і нумарам банкаўскай карткі, трэба захоўваць пільнасць. Да таго ж супрацоўнікі банка ці міліцыі не стануць звязвацца праз мэсанджары. Аднак нават калі тэлефануюць на мабільны, перш-наперш трэба спытаць іх імя, пасаду, месца працы і ўдакладніць інфармацыю ў арганізацыі.

Намеснік начальніка раённага аддзела следчага камітэта Уладзімір Матэленак расказаў па злачынствы карупцыйнай скіраванасці. Найбольш распаўсюджаны крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, злоўжыванне ўладай, яе перавышэнне, атрыманне ці дача хабару. Пакаранне, як правіла, пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да 15 гадоў і штраф. Да асоб, якія ўчынілі карупцыйныя злачынствы, не можа прымяняцца ўмоўна датэрміновае вызваленне, у шэрагу выпадкаў яны не трапляюць пад амністыю. Пасля адбыцця пакарання не могуць займаць кіруючыя пасады. Як заўважыў Уладзімір Андрэевіч, для сферы культуры злачынствы карупцыйнай скіраванасці характэрны ў меншай ступені. Статыстыка за апошнія тры гады фіксуе адзінкавыя выпадкі. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

ВІНШУЕМ!

Урачысты момант рабочай нарады – узнагароджванне.
Ганаровай граматай упраўлення культуры аблвыканкама адзначана кіраўнік народнай эстраднай студыі Міёрскага Цэнтра культуры і народнай творчасці Таццяна Іванова.
Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена рэжысёру аддзела народнай творчасці Дзіяне Лямеза і настаўніку дзіцячай школы мастацтваў Яўгеніі Баговіч. 

← Предыдущая

Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке

Назад к списку
Следующая →

В преддверии Нового года Миоры преобразились и наполнились атмосферой сказки и праздника

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]