11 Декабря 2024

Воспитанники Миорской ДШИ приняли участие в конкурсе «Залатыя ноты»

gazeta
  • 515

Областной конкурс инструментальных ансамблей "Золотые ноты" прошел в минувшие выходные в Новополоцке. Успешно выступили воспитанники Миорской детской школы искусств.

 Абласны конкурс інструментальных ансамбляў «Залатыя ноты» прайшоў у мінулыя выхадныя ў Наваполацку. Паспяхова выступілі выхаванцы Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў.

 Лаўрэатамі ІІІ ступені ў намінацыі «Фартэпіянны ансамбль» сталі Ганна Курчэўская і Дана Падзява (педагог Жанна Каськевіч). У намінацыі «Ансамбль інструментаў народнага аркестра (балалайка, домра, цымбалы)» дыпломам ІІ ступені адзначаны Мікіта Тарноўскі і Ілья Зуеў (педагог Лідзія Алеська, канцэртмайстар Ірына Болтач), чый інструмент – балалайка. У гэтай жа намінацыі лаўрэатамі ІІІ ступені прызнаны цымбалісткі Дар’я Дзярачыц і Кацярына Кыцева (педагог Алена Стома).

– Вельмі рады поспехам нашых вучняў, яны паказалі высокія вынікі. Да таго ж для Ані і Даны, Дашы і Каці гэта быў конкурсны дэбют. У чарговы раз пацвердзілі майстэрства Мікіта і Ілья, – заўважае намеснік дырэктара дзіцячай школы мастацтваў Жанна Каськевіч. – Трэба заўважыць, ансамбль далёка не простая форма выканання для дзяцей. У той жа час цікавая і карысная. У першую чаргу тым, што згуртоўвае выканаўцаў. З конкурсу нашы выхаванцы вярнуліся натхнёныя, з прыемнымі ўражаннямі і намерам працягваць далей.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота з альбома дзіцячай школы мастацтваў.

← Предыдущая

За 35 дней до юбилейного фестиваля. В Витебске стартовал пресс-тур "Славянского базара"

Назад к списку
Следующая →

"Никто не вышел из зала". Премьера фильма "Черный замок" прошла в Минске

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]