12 Апреля 2013

Хорошо, когда нас любят!

gazeta
  • 534

Хорошо, когда нас любят! Якая жанчына адмовіцца ад увагі мужчыны? Напэўна, ніводная.  Але ж дачакайся ты той увагі, калі нашы мужчыны такія занятыя то на працы, то ля тэлевізара ці камп'ютара. Язненскія жанчыны дачакаліся такой ўвагі на святочным канцэрце, прысвечаным Міжнароднаму жаночаму дню. Узнікла вялікая інтрыга, калі даведаліся, што мужчыны вырашылі прыняць непасрэдны ўдзел у канцэрце і першую частку правесці без жанчын. Таму і сабралася столькі гледачоў, што іх ледзь змясціла зала СДК. Канцэрт пачалі прыгажуны-вядучыя  А. М. Дубоўскі, В. П. Пашковіч, М. П. Карпаў, А. У. Бурштэйн. Яны прысвяцілі прыгожай палове чалавецтва песню аб сэрцы, якому не хочацца спакою, і выказалі чулыя словы аб жанчынах.

 

Хорошо, когда нас любят! Уладзімір Каханчык праспяваў сваёй любай песню і зачараваў гледачоў аксамітным голасам. Парадаваў усіх маладзёжны дуэт Іллі Пашковіча і Паўла Карася. Яны спадабаліся не толькі моладзі, але і сталым людзям. Наш знакаміты спявак Анатоль Дубоўскі, якога жартам называць "наш Баскаў", таксама павіншаваў жанчын песняй. Мужчыны былі «ва ўдары» ў добрым сэнсе гэтага слова і іх настрой падтрымлівала ўся зала. Таму, калі выйшлі выступаць жанчыны з вакальнага гурта і салісткі, нікога не адпускалі без авацый. Нават знайшоўся смяльчак ад мужчын-гледачоў, які падарыў кветкі нашай спявачцы І. З. Кухцінскай.  Ад жаночай часткі гледачоў кветкі атрымала Л. Э. Карпава, якая выступала ў вобразе "язненскай бабкі"-Цвяточка, са сваёй сяброўкай  Матронай, якую іграла    Л. Г. Бервячонак.  Доўга апладзіравалі салістам Алене Рунда, Анастасіі Бурштэйн,  Аксане Бервячонак, Міхаілу Карпаву. Выкананне песні  "Жена" У. П. Пашковічам і кветкі ў падарунак жонцы Іне ўсе ўспрынялі як яшчэ адно прызнанне ў пачуццях роднаму чалавеку. Закончылася мерапрыемства "Язненскім кірмашом",  пастаўленым пад кіраўніцтвам Л. Г. Бервячонак па матывах казкі нашага земляка пісьменніка П. Сіняўскага.

 

Дзве гадзіны праляцелі ў імгненне вока. Гледачы доўга пляскалі ў далоні і дзякавалі артыстам. Мы, работнікі СДК, хочам падзякаваць ўсім удзячным  гледачам, бо працуем для вас, і вельмі прыемна, калі вам падабаецца тое, што мы робім. Запрашаем на кожнае наша мерапрыемства!

 

Вольга АЛЕКСАНДРОЎСКАЯ,

мастацкі кіраўнік Язненскага СДК.

← Предыдущая

8 октября по всей стране начинается показ анимационного фильма «Волчок» Национальной студии «Беларусьфильм»

Назад к списку
Следующая →

Книга земляка

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]