28 Октября 2013

"Золотая осень жизни"

gazeta
  • 316

15 кастрычніка ў Язненскім СДК прайшоў "агеньчык" для жанчын аграгарадка "Залатая восень жыцця". На святочную сустрэчу прыйшлі ўдзельнікі аматарскага аб'яднання "Вера, Надзея, Любоў", фальклорнага гурта "Язынка" і ўсе жадаючыя.

 

Нагод было шмат. Па-першае, 14 кастрычніка ўсе вернікі святкавалі  Пакроў Божай Маці, а таксама на гэту дату прыпадае Дзень Маці. Па-другое, на нарадзе да Дня работнікаў культуры начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Сяргеевіч Тронькін уручыў два дыпломы фальклорнаму калектыву "Язынка": за ўдзел у фестывалі майстроў "Славянскі базар у Віцебску" і  ў тэлевізійным праекце "Зорны шлях". І яшчэ адна падзея, якая патрабавала ўвагі: наша актыўная удзельніца мастацкай самадзейнасці Ганна Міхайлаўна Казлоўская 15 кастрычніка адзначала юбілей. Таму сабраўшы ўсе святы разам, гасціна адчыніў дзверы нашым мілым жанчынам Язненскі СДК.

 

Напачатку вядучыя  Ларыса Генадзьеўна Бервячонак і Ларыса Эдуардаўна Карпава запрасілі выступіць кіраўніка клуба "Вера, Надзея, Любоў"  Саламею Антонаўну Сіняўскую, якая павіншавала ўсіх прысутных са святамі. Яна адзначыла: "…вытокі Дня маці — у глыбокім паважлівым стаўленні да жанчыны-маці. Занадта позна мы заўважаем, што ўсё, чаго мы дасягнулі ў жыцці, атрымалася дзякуючы маці. Яе цёпламу, недакучліваму, часам проста незаўважнаму ўдзелу. Ніхто ў жыцці не любіць нас так, як яна. А ці часта мы адказваем ёй тым жа? Ці не крыўдзім сваёй няўвагай? На працягу ўсяго жыцця ў кожнага чалавека самыя цёплыя пачуцці і ўспаміны асацыіруюцца з вобразам такога дарагога чалавека…"

 

Кіраўнік фальклорнага гурта "Язынка" Ларыса Генадзьеўна Бервячонак таксама павіншавала ўсіх прысутных жанчын са святамі і падзякавала ўдзельнікам калектыву за дапамогу і актыўны ўдзел у мастацкім жыцці Язненскага СДК. Потым са словамі віншавання і новымі прапановамі трымаў святочнае слова наш "гаспадар" — актыўны удзельнік амаль усіх буйных мерапрыемстваў Уладзімір Пятровіч Пашковіч.

 

І вось надышла чарга юбіляршы. Самыя шчырыя словы-пажаданні, вершы, падарункі, абдымкі прымала Ганна Міхайлаўна Казлоўская ад прысутных. Вядучыя запрасілі яе на зорную дарожку. Яна, ідучы па "зорках", адказвала на пытанні , каб атрымаць падарунак. Калі нараджаецца немаўлятка, то яно перш за ўсё абвяшчае аб сваім з'яўленні моцным плачам. А ўсе наўкол смяюцца ад радасці… І ў нас нарадзілася малодзенькая пенсіянерачка і, каб засцерагчы яе ад усялякіх  непрыемнасцяў, вядучыя падарылі ёй чэпчык, нагруднік і вялікую соску. Старэйшая ўдзельніца гурта "Язынка" Лілія Вікенцьеўна Спірковіч  павіншавала Ганну Міхайлаўну з уступленнем у шэрагі пенсіянераў, што  было ўспрынята прысутнымі моцнымі апладысментамі і жартамі, бо юбілярша зусім "не цягне" на свае гады, а выглядае на здзіўленне молада.

 

Выпрабаванняў было шмат і не толькі для гераіні ўрачыстасці, але і для яе сяброў.  Напрыклад, расказаць пра асабістыя якасці Ганны мог толькі той, хто добра ведае яе. За што адразу атрымліваў цукеркі.

Усе гульні, конкурсы праходзілі весела і з запалам, шмат спявалі, танчылі да ўпаду, атмасфера ў зале была па-хатняму нязмушаная. Ніхто не заўважыў, як за вокнамі сцямнела. Час быў збірацца дадому. Напрыканцы вядучыя пажадалі жанчынам доўгага жыцця, сямейнага шчасця і дабрыні.

 

Вольга АЛЕКСАНДРОЎСКАЯ,

мастацкі кіраўнік Язненскага СДК.

← Предыдущая

Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке

Назад к списку
Следующая →

Самая красивая

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]