18 Декабря 2024

Вокальные достижения миорчанки Валерии Павловской

gazeta
  • 933

Юную солистку народной эстрадной студии Центра культуры и народного творчества Валерию Павловскую знают жители нашего города и района, жюри областных и республиканских конкурсов. Милая девушка с открытой теплой улыбкой и красивым громким голосом завораживает зрителей на городских концертах и торжествах, праздниках деревень. С дипломами победители возвращается с вокальных соревнований.

Юную салістку народнай эстраднай студыі Цэнтра культуры і народнай творчасці Валерыю Паўлоўскую ведаюць жыхары нашага горада і раёна, журы абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. Мілая дзяўчына з адкрытай цёплай усмешкай і прыгожым моцным голасам зачароўвае гледачоў на гарадскіх канцэртах і ўрачыстасцях, святах вёсак. З дыпломамі пераможцы вяртаецца з вакальных спаборніцтваў.

Чарговы творчы поспех Валерыі Паўлоўскай – прайшла ў рэспубліканскі адборачны тур да Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск - 2025» на «Славянскім базары». З 24 выканаўцаў журы выбрала пяць прадстаўніц з вобласці: тры віцябчанкі, салістку з Барані і нашу Леру. Цяпер з кіраўніком студыі Таццянай Івановай актыўна рыхтуюцца да новага іспыту, што пройдзе ў канцы студзеня.

– Падрыхтоўка да конкурсаў – цікавы перыяд, напоўнены асаблівай атмасферай і мноствам розных эмоцый, – гаворыць Валерыя. – Прыходжу на рэпетыцыі пасля ўрокаў стомленая, тут актыўна працуем, здавалася б, сіл не павінна заставацца. Наадварот, атрымліваю зарад бадзёрасці і добрага настрою.

– З Лерай лёгка працаваць, – заўважае педагог Таццяна Іванаўна. – Планка вакалу штораз падымаецца. Ішлі да выніку, атрымалі яго і бяром новы ўзровень. Лера ўмее граматна аналізаваць свае выступленні. Калі штосьці не атрымалася, для яе гэта нагода не сумаваць, а імкнуцца да лепшага.

Музыка і спевы – хобі Леры з малых гадоў. Толькі навучылася гаварыць, а ўжо падпявала бацькам дзіцячыя песенькі, што для яе спявалі. У школе актыўнічала на ўроках музыкі і мерапрыемствах, займалася ў вакальным гуртку раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Пяць гадоў як стала салісткай народнай эстраднай студыі ЦКіНТ. За гэты перыяд і сама Валерыя, і педагог Таццяна Іванаўна, і бацькі, і прыхільнікі творчасці заўважылі рост юнай артысткі і працягваюць радавацца яе поспехам. Так, сёлета стала лаўрэатам І ступені абласнога конкурсу «Юная зорка», дыплом ІІ ступені прывезла з рэспубліканскага «Сэрцам прычасныя», з дыпломам ІІІ ступені прайшла ў рэспубліканскі этап конкурсу «Галасы Радзімы».

Пра сваю творчасць і новыя дасягненні расказвае ў асабістым блогу ў Цік-Току, які вядуць разам з маці.

Рэпетыцыі, выступленні на канцэртах, удзел у конкурсах – усё гэта патрабуе нямала часу. Лера паспявае радаваць публіку яркімі выступленнямі, а настаўнікаў у школе – адказным стаўленнем да вучобы і добрымі адзнакамі. Сярэдні бал за першую чвэрць – 9,3.

Вучыцца Валерыя ў дзявятым класе СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі. Любімы прадмет – англійская мова. Думае наконт прафесіі перакладчыка. Аднак не менш вабіць музыка. Пакуль не вызначылася, чаму аддаць перавагу.

Лера ўваходзіць у састаў школьнай каманды юных выратавальнікаў-пажарных. Яшчэ адно захапленне – кнігі. Падабаецца класічная літаратура, а любімы пісьменнік – Мікалай Гогаль. Уражаная чароўнай атмасферай «Вечароў на хутары паблізу Дзіканькі» і майстэрствам аўтарскага слова, з асалодай чытае іншыя творы класіка.

Валерыю Паўлоўскую можна назваць адной з самых актыўных артыстак ЦКіНТ. Нумары з яе ўдзелам практычна ў кожным канцэрце, што прахо- дзіць ва ўстанове, летам разам з аўтаклубам вандруе па вёсках Міёршчыны.

– Падабаецца дарыць лю-дзям добры настрой, радаваць іх сваёй творчасцю, – гаворыць юная салістка. – Для мяне самой свята – бачыць эмоцыі гледачоў, чуць іх апладысменты. Тое, што адчуваю ў такія моманты, словамі не перадаць. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Прием заявок на радиоконкурс "Маладыя таленты Беларусі" начнется 1 октября

Назад к списку
Следующая →

Корреспондент газеты поинтересовалась у жителей Миорщины, какова роль литературы в их жизни и как меняется ее восприятие с возрастом

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]