12 Июля 2026

На конкурс и в "Город мастеров"

gazeta
  • 7117


XXXV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» адбудзецца з 14 па 20 ліпеня. Да конкурсаў, што пройдуць падчас фестывалю, рыхтуюцца міёрскія артысты і ўмельцы.

На традыцыйным кірмашы рамёстваў «Горад майстроў» прадставяць вырабы ўдзельніца студыі керамікі «Журавіны» ЦКіНТ Ганна Філіповіч і народныя ўмельцы з Дзісненскага гарадскога Дома рамёстваў. Дзісненскі майстар Віктар Баўтот прыме ўдзел у конкурсе разьбы па дрэве «Дрэва жыцця».

З прыпеўкамі на конкурсе «А музыкі граюць…» выступяць салістка эстраднай студыі ЦКіНТ Ганна Лапуцэвіч і ўдзельніца фальклорнага калектыву «Іставіца» Ніна Шупейка. Таксама на гэтым творчым спаборніцтве народнай музыкі сыграе ансамбль «In sound» дзіцячай школы мастацтваў.

Шэсць пар паспаборнічаюць у міжнародным турніры нацыянальных танцаў «Танчым разам».

У дзень урачыстага адкрыцця фестывалю – 16 ліпеня – з канцэртам на брэндавай пляцоўцы Міёрскага раёна выступяць салісты ЦКіНТ.

Кацярына Рынкевіч.

 

← Предыдущая

Международный фестиваль "Зов Полесья" 15 августа приглашает всех желающих в агрогородок Лясковичи

Назад к списку
Следующая →

Ззяла “зорка” ў Пераброддзі

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]