Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: В Витебске стартует XXXV Международный фестиваль искусств «Славянский базар»
Дожинки: «Зал бокса Миорам просто необходим»
Официально: В Миорском районе 16 июля пройдет Единый день информирования
Спорт: «Миоры» рвут тишину победой
Спорт: 36 триатлетов из Витебской области примут участие в Международном Минском триатлоне 2026

На гэтым тыдні нас чакае адна з галоўных падзей у культурным жыцці Пастаўшчыны — міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». Сёлета любімае многімі гараджанамі і гасцямі горада свята будзе юбілейным, 35-м па ліку, і падорыць нямала яркіх уражанняў.
Як расказала начальнік аддзела культуры райвыканкама Ірына Лойка, свой удзел у музычным форуме пацвердзілі творчыя калектывы з усіх абласцей Беларусі. Запрашэнні на фестываль былі адпраўлены, па традыцыі, і за мяжу. На іх адгукнуліся калектывы з горада-пабраціма Пастаў Пушкіна, прадстаўнікі якога прыязджаюць да нас не першы год, з Рэспублікі Карэлія Расійскай Федэрацыі, а таксама з Рэспублікі Сербія.
Што да праграмы фестывалю, то ў ёй з’явіліся новыя цікавыя мерапрыемствы і змянілася месца правядзення некаторых традыцыйных. Так, абласны конкурс эстраднай музыкі «ВІАton» пройдзе ў пятніцу не ў гарадскім парку, а на плошчы Леніна ў Паставах. Тут будзе ўстаноўлена вялікая сцэна, якая стане эпіцэнтрам амаль усіх фестывальных падзей. Упершыню будзе арганізаваны летні кінатэатр, дзе яго наведвальнікі змогуць убачыць мастацкі фільм беларускай вытворчасці па рамане Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Увагу юных пастаўчан павінна прыцягнуць дзіцячая шоу-праграма з удзелам папулярных відэаблогераў-падлеткаў, а моладзь асабліва парадуе моташоу і канцэрт рок-выканаўцаў. Запамінальным абяцае быць і адкрыццё фестывалю.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.