06 Января 2015

Глиняных дел мастер

gazeta
  • 390

Глиняных дел мастер Як з'явіліся першыя керамісты? Легенд шмат, але сапраўдная не вядома. Самім майстрам падабаецца такая версія. Уявіце сабе, што старажытны чалавек наступіў босай нагой у гліну, пакінуў след, які застаўся на ўсе часы. І гэты міф прыгожы, таму што след застаецца ў нашых душах, яго сонца выпаліла, а калі налілася вада дажджавая, чалавек убачыў, што яна там стаіць. Вось так нарадзілася ідэя нешта ляпіць з гліны і класці ў яе спачатку сухія прадметы. Потым абпалілі гэты матэрыял агнём, а калі вынялі—зразумелі, што ён стаў мацнейшы і званчэйшы. Так ці інакш, але ўжо 8 тысяч гадоў, пачынаючы з эпохі мезаліту, людзі вырабляюць рэчы з абпаленай гліны (тэракоты). І керамісты, ганчары ўпэўнены, што чалавек ні разу пра гэта не пашкадаваў. 

 

 "Быў я на копанцы, быў я на топанцы, быў я на пажары, быў я на абсмале". Гэтую старажытную загадку адгадае не кожны, а вось гліняных спраў майстры — з лёгкасцю. І пакажуць на вырабы, зробленыя сваімі рукамі. Гэта і ёсць адгадка, якая растлумачыць незразумелыя словы: копанец—гэта кар'ер, адкуль гліна трапляла на топанец — роўнае месца на двары, дзе яе тапталі. Калі рэч высыхае, яе адпраўляюць на пажар — у печ, дзе яна становіцца цвёрдай. Вось такая — "жывая гліна". З тэхналогіяй вырабу керамічных рэчаў не па чутках знаёмы мясцовы майстар народных рамёстваў Андрэй Чапулёнак. У Міёрах ён працуе амаль год, да гэтага жыццёвая сцежка завяла на Мозырскую фабрыку гліняных вырабаў, што ў Гомельскай вобласці. Туды малады чалавек трапіў пасля заканчэння Віцебскага тэхналагічнага каледжа, дзе вучыўся ювелірнай і керамічнай справам, мастацтву. У родных Міёрах Андрэй займаецца вырабам рэчаў з гліны.

 

Працяг "МН" №2.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

 

 

← Предыдущая

8 октября по всей стране начинается показ анимационного фильма «Волчок» Национальной студии «Беларусьфильм»

Назад к списку
Следующая →

Если оба артисты, массовики и приколисты ...

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]