Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району
Майстар па кераміцы з Міёр Алена БАТАРЧУК папоўніла скарбонку творчых поспехаў новай узнагародай. Міжнародны фестываль песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўна” ў дваццаць пяты раз прайшоў 23-24 чэрвеня. У ліку мерапрыемстваў — абласное свята-конкурс традыцыйнай свістулькі “Салавейка-2018”. Удзельнічалі трыццаць майстроў. Сярод іх міярчанка Алена Батарчук. У намінацыі “Лепшае гучанне” яе работу прызналі найлепшай.
НА КОНКУРС удзельнікі прывезлі хатнія калекцыі керамічных свістулек і ідэі, у якой форме зрабіць іх на месцы. На рэалізацыю задум адводзілася дзве гадзіны. Працавалі пад парасонамі, каб не перашкаджаў дождж.
— Спякотнае надвор’е таксама не лепшае для работы, таму што гліна хутка высыхае, — расказвае Алена Эдвардаўна. — Загадзя вырашыла, што зраблю водную свістульку, якая будзе сімвалізаваць яднанне народаў. У выглядзе спарыша. Так называлі посуд з двух аднолькавых гаршчкоў, злучаных адной ручкай. Упрыгожыла беларускім арнаментам. На свістку змясціла фігуркі салаўёў. У выраб трэба наліць вады і свістаць удваіх.
У калекцыі Алены Батарчук ёсць водныя свістулькі–гаршчочкі, гладышы, глячыкі і звычайныя ў выглядзе стылізаваных жывёл і птушак. Конкурсная работа атрымалася шырынёй у 11 сантыметраў і вышынёй — 7 см. Ацэньвалі творчасць майстроў у шасці намінацыях.
Гэта не першая перамога нашай зямлячкі ў конкурсе. У 2016 годзе атрымала дыплом і каштоўны падарунак у намінацыі “Творчы дэбют”.
АКТЫЎНА рыхтуецца Алена Батарчук да чарговага спаборніцтва. Конкурс майстроў па кераміцы пройдзе падчас “Славянскага базару”. Трэба прадумаць майстар-клас, запасціся сырымі нарыхтоўкамі, вырабіць сувеніры на продаж.
Збіраецца на свята горада.
— Будуць навінкі — міні-пано, падковы, званочкі і талерачкі з гербам Міёр і арнаментальным упрыгожаннем, — гаворыць майстрыца. — Увогуле асартымент керамічных вырабаў разнастайны.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.