09 Февраля 2024

В конкурс-фестивале "Звездочет в стиле TikTok" принял участие миорчанин Никита Добровольский

gazeta
  • 746

Конкурс-фестиваль искусств Союзного государства "Звездочет в стиле TikTok" прошел в начале февраля в Минске. Успешно выступил солист народной эстрадной студии Миорского центра культуры и народного творчества Никита Добровольский.


 Конкурс-фестываль мастацтваў Саюзнай дзяржавы «Звездочёт в стиле TikTok» прайшоў у пачатку лютага ў Мінску. Паспяхова выступіў саліст народнай эстраднай студыі Міёрскага цэнтра культуры і народнай творчасці Мікіта Дабравольскі.

«Звездочёт в стиле TikTok» – маштабнае шматжанравае творчае спаборніцтва, якое адкрывае новыя таленты і праходзіць пры падтрымцы тэлебачання. Конкурс-фестываль адбыўся ў дзясяты раз. Міярчане паўдзельнічалі ўпершыню.

 І зоркі ўдала сышліся для Мікіты Дабравольскага. Самадзейны артыст узнагароджаны дыпломам лаўрэата І ступені ў намінацыі «Вакал». Таксама міёрскі выканаўца атрымаў спецыяльны дыплом «Энергія праекта».

– На перамогу ва ўзроставай катэгорыі, у якой выступаў Мікіта, прэтэндавала дзесяць выканаўцаў. Вельмі рада яго поспеху, – гаворыць кіраўнік народнай эстраднай студыі ЦКіНТ Таццяна Іванова. – Мікіта настроіўся на выступленне, зарадзіў публіку. Яго амплуа – саліст з баянам. Здаецца, яны неаддзельныя. Будзем далей працаваць у гэтым накірунку. Творчае развіццё – наша галоўная задача.

Таццяну Іванову адзначылі падзякай аргкамітэта конкурсу. 

Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял з адкрытых крыніц.

← Предыдущая

Прием заявок на радиоконкурс "Маладыя таленты Беларусі" начнется 1 октября

Назад к списку
Следующая →

 В Миорах организовали книжную выставку писателя Аркадия Кулешова

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]